14 кастрычніка 2026 года ў Маскве адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Міжнароднай літаратурнай прэміі «Бачыць і Чуць». У ліку пераможцаў — клірык Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора горада Магілёва іерэй Віктар Нікішоў, удастоены ўзнагароды ў намінацыі «Блогінг» за аўтарскі праект «Поп Нікішоў. Думкі пра веру. Часам несур'ёзна».
Узнагароджанне прайшло ў рамках III Усерасійскага фестывалю сучаснага царкоўнага мастацтва «Бачыць і чуць», які праводзіўся ў Маскве з 13 па 18 кастрычніка 2026 года.
Міжнародная літаратурная прэмія аб'яднала пісьменнікаў, журналістаў, аўтараў медыяпраектаў і блогаў, якія звяртаюцца ў сваёй творчасці да тэм веры, хрысціянскай культуры і духоўнага вопыту чалавека.
У 2026 годзе на саісканне прэміі паступіла больш за 350 заявак з 42 рэгіёнаў Расіі і сямі замежных дзяржаў — Беларусі, Арменіі, Таджыкістана, Узбекістана, Грузіі, Балгарыі і Казахстана. У кароткі спіс увайшлі 35 работ у шасці намінацыях.
Журы прэміі ўзначаліў расійскі пісьменнік, рэктар Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага Аляксей Варламаў.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,