13 лістапада 2026 года на пляцоўцы Мінскай духоўнай акадэміі адбыўся круглы стол «Сучасныя тэхналогіі ў царкоўным мастацтве», арганізаваны ў рамках XII Беларускіх Калядных адукацыйных чытанняў. Мерапрыемства прайшло ў харавым класе Мінскага духоўнага вучылішча.

Працу круглага стала правялі старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па культуры і царкоўным мастацтве, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задараожын і дырэктар царкоўна-гістарычнага музея Беларускага Экзархату Вольга Кір'янава.

Наталля Шаблоўская прадставіла даклад «Сучасныя іконы ў 3D-фармаце», прысвечаны выкарыстанню галаграфічных тэхналогій для ўзнаўлення праваслаўных святынь. Яна распавяла аб створаных камандай Леаніда Таніна галаграфічных выявах Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Мінскай іконы Божай Маці, а таксама аб праекце «Скарбы праваслаўя».

У дакладзе «Вобраз без падабенства: межы прымянення штучнага інтэлекту ў сучасным царкоўным мастацтве» Яна Цяплова разгледзела развіццё тэхналогій у храмавым мастацтве — ад выкарыстання традыцыйных матэрыялаў, у прыватнасці смальты, да сучасных лічбавых рашэнняў, уключаючы нейрасецівы, 3D-сканаванне і праекцыйныя тэхналогіі.

Фота: Ганна Мушканцава

mindu.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

сацсетках Instagram, ВКонтакте,

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok