11 лістапада 2026 года, у дні святкавання 155-годдзя з дня ўтварэння Ташкенцкай і Туркестанскай епархіі і 15-годдзя Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі Мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій здзейсніў чын асвячэння адноўленай капліцы ў гонар святога вялікамучаніка Георгія Перамаганосца ў горадзе Ташкенце. Пасля асвячэння архіпастыр здзейсніў памінальную ліцію аб усіх праваслаўных воінах, якія за веру і Айчыну жыццё сваё паклалі.
За ўрачыстым богаслужэннем яго Высокапраасвяшчэнству малітоўна прадстаяў сабор запрошаных на юбілейныя ўрачыстасці архіпастыраў, сярод якіх — Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, а таксама прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі Мітрапаліт Філіпапольскі Ніфан.
Ганаровымі гасцямі гістарычнай падзеі сталі прадстаўнікі дзяржаўнай улады Рэспублікі Узбекістан, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Узбекістан Аляксей Уладзіміравіч Ерхаў, а таксама галоўны кцітар і папячыцель аднаўлення святыні Вікторыя Дзмітрыеўна са сваім рабочым калектывам.
Па завяршэнні чыну асвячэння Мітрапаліт Вікенцій звярнуўся да архіпастыраў, высокага госця і ўсіх прысутных са словамі падзякі і ўдзячнасці:
«Вашы Высокапраасвяшчэнствы і Праасвяшчэнствы, дарагі наш пасол Аляксей Уладзіміравіч, паважаная Вікторыя Дзмітрыеўна, дарагія госці! Усіх вас сардэчна віншую з асвячэннем нашай капліцы, якая была адноўлена з руін працаю нашых дабрадзеяў — Вікторыі Дзмітрыеўны і калектыву яе прадпрыемства.
Мы выказваем глыбокую падзяку Прэм'ер-міністру Рэспублікі Узбекістан Абдуле Нігматавічу Арыпаву, які прыняў самы актыўны ўдзел у лёсе гэтай капліцы. Будынак знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане, мы нават думалі пра тое, каб перанесці яго на тэрыторыю епархіі, каб хоць неяк выратаваць. Але знайшліся добрыя людзі: Вікторыя Дзмітрыеўна знайшла праект, мы сустрэліся і прынялі радаснае рашэнне аднавіць гэтую святыню на яе гістарычным месцы. Зараз гэтая тэрыторыя добраўпарадкавана: тут з'явілася пляцоўка, куды нашы паломнікі і турысты могуць прыязджаць на аўтобусах, каб памаліцца святому вялікамучаніку Георгію Перамаганосцу і ўшанаваць памяць нашых воінаў-продкаў.
Дзякую ўсім вам за ўдзел у гэтай знамянальнай падзеі нашай Ташкенцкай і Туркестанскай епархіі!»
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,
сацсетках Instagram, ВКонтакте,