22 лістапада 2026 года ў Беларусь прыбыла дэлегацыя Омскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Першым пунктам праграмы стала наведванне Лядзенскага мужчынскага манастыра ў Смалявіцкім раёне Барысаўскай епархіі.

У манастыры кіраўніка Омскай вобласці Віталя Хацэнко і членаў дэлегацыі сустрэлі старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксей Кушнарэнка, настаяцель манастыра ігумен Лаўр (Будзіч), сакратар Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Башкіраў.

Ля сцен абіцелі госці высадзілі саджанцы сібірскага кедра. Па словах Віталя Хацэнкі, алея стане сімвалам дружбы паміж Омскай і Мінскай абласцямі.

Госці пабывалі ў манастырскім саборным храме ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы і запалілі свечкі. У дар Аляксею Кушнарэнку і Віталю Хацэнку ад Барысаўскай епархіі протаіерэй Сергій Башкіраў перадаў копіі Мар'інагорскай іконы Божай Маці.

Госці таксама наведалі манастырскае падвор'е у гонар Аляксія, чалавека Божага, і азнаёміліся з яго ўнікальным убраннем.

Аляксей Кушнарэнка падзяліўся ўражаннямі ад наведвання манастыра. «Вельмі светлае месца, дзе адчуваеш сябе па-асабліваму, — сказаў губернатар. — Яно і размешчана ў цэнтры нашай краіны. Вельмі сімвалічна, што Віталь Паўлавіч сёння прыехаў разам з дэлегацыяй і пачынае свой рабочы візіт менавіта адсюль, бо летась на Омскай зямлі мы наведвалі мужчынскі манастыр, які адраджаецца, а далей у нас была магчымасць дакрануцца да мошчаў святога Ціхана. Я ўпэўнены, што такія сустрэчы ў месцах, дзе можна далучыцца да святыняў, пагутарыць з манахамі, з людзьмі Божымі, нас аб'ядноўваюць. Таму што ў нас карані адны, у нас традыцыі адзіныя, мы адзін аднаго вельмі добра разумеем. У гэтым наша сіла і сяброўства беларускага і рускага народа».

Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату / mlyn.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

сацсетках Instagram, ВКонтакте,

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok