Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах да 80-годдзя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якія праходзілі ў сталіцы Расіі 22-23 лістапада.

Увечары 22 лістапада ў Зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве адбыўся ўрачысты канцэрт, арганізаваны Патрыяршай радай па культуры, Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі і Росканцэртам.

Святочнае мерапрыемства трансліравалася ў прамым эфіры тэлеканалаў «Саюз» і «Спас», а таксама на афіцыйным сайце Рускай Праваслаўнай Царквы Патриархия.гu.

Канцэртнай праграме папярэднічалі словы вядучых Святланы Зейналавай і Рамана Плюсава, якія віталі гасцей і нагадалі пра значнасць падзеі: «Гэты год для Яго Свяцейшасці юбілейны двойчы: восемдзесят гадоў з дня нараджэння і пяцьдзесят гадоў архіерэйскай хіратоніі. Восемдзесят гадоў жыццёвага шляху хрысціяніна. Ад нараджэння ў сям'і хрысціян-вызнаўцаў і хрышчальнай купелі ў пасляваенным Ленінградзе — да Патрыяршага прастола і паўстагоддзя архіерэйскага служэння, напоўненага штодзённай працай, малітваю і вялікай адказнасцю перад Богам за людзей — паству Рускай Праваслаўнай Царквы. У гэтыя дні Яго Свяцейшасць прымае віншаванні з усіх канцоў Расіі, з многіх краін свету. Няхай да слоў падзякі і да малітвы далучыцца музыка. Яна ўмее сказаць тое, для чаго часам не хапае слоў».

23 лістапада 2026 года ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў віншаванні з 80-годдзем з дня нараджэння ад архіерэяў, духавенства, дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў. Затым у палатах Храма Хрыста Спасіцеля адбыўся ўрачысты прыём. У завяршэнне Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падзякаваў усім удзельнікам святочнага прыёму за цёплыя словы і віншаванні.

Patriarchia.ru/Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

сацсетках Instagram, ВКонтакте,

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok