З 13 па 24 лістапада праходзіць III этап сямейнага творчага праекта «Жанчына, якая стварае любоў і мір». Тэма этапу — «Царкоўны послух жанчын у Праваслаўнай Царкве».

Праект праводзяць Сінадальны місіянерскі (асветніцкі) аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) і Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».

Удзельнікам прапануецца ў творчых кампазіцыях паказаць разнастайнасць жаночага служэння. Праект знаёміць сем'і з прыкладамі святых жанчын, якія паказалі сілу духу, мудрасць і вернасць Богу, і дапамагае асэнсаваць духоўнае значэнне паўсядзённай працы жонкі і маці.

Праект праходзіць у чатыры этапы і працягнецца да 25 снежня 2026 года. На кожным этапе сем'і выконваюць новае творчае заданне.

На III этапе ўдзельнікам прапануецца стварыць кампазіцыю, у цэнтры якой — жанчына, якая нясе царкоўны послух. Можна, напрыклад, паказаць працу пеўчай, рэгента царкоўнага хору або царкоўнага экскурсавода. Па ўмовах гэтага этапу ў кампазіцыях не выяўляюцца послухі і цноты святых жанчын.

Фотаздымкі работ прымаюцца ў суполцы праекта ў Viber да 18:00 24 лістапада. На 26 лістапада запланавана агульная відэапрэзентацыя лепшых работ.

Па выніках I этапу арганізатары падрыхтавалі агульную відэапрэзентацыю работ удзельнікаў, якая апублікаваная на YouTube-канале «Сэрцаград» Місіянерскага (асветніцкага) аддзела Мінскай епархіі. У відэапрэзентацыю па выніках II этапу ўвайшлі работы сем'яў на тэму «Жанчына ў прафесіі».

Акрамя творчых заданняў арганізатары прапануюць удзельнікам духоўнае чытанне, аўдыёзапісы, фатаграфіі і відэаматэрыялы для ўсёй сям'і. Сто самых актыўных і творчых сем'яў атрымаюць падарункі па пошце па месцы пражывання ў Беларусі.

Парадак удзелу выкладзены ў агульным палажэнні аб праекце. Творчае заданне і патрабаванні да афармлення работ прыведзены ва ўмовах удзелу ў III этапе.

Каб далучыцца да праекта, можна перайсці ў суполку «Жанчына, якая стварае любоў і мір» у Viber або адправіць у Viber паведамленне з сэрцайкам на нумар +375 (29) 385-16-09.

Видеоролик c YouTube

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

сацсетках Instagram, ВКонтакте,

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok