Выніковы дакумент Агульнага сходу Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы 22 снежня 2016 года

Агульны сход Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, заслухаўшы даклад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выступленні іншых удзельнікаў гэтай сустрэчы і ганаровых гасцей Агульнага сходу, вызначае:

  1. Узнесці хвалу Богу за Яго невымоўную ласку, умацавальную дапамогу і падараваныя беларускаму народу ў адыходзячым 2016 годзе мір і дабрабыт.
  2. Дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу за высокую ацэнку прац архіпастыраў, духавенства і набожных вернікаў Мінскай епархіі ў 2015 годзе, а таксама за традыцыйна добрае стаўленне і бацькоўскую любоў, якую Яго Свяцейшасць праяўляе да Беларускай Праваслаўнай Царквы.
  3. Па-сыноўску дзякаваць Свяцейшаму Патрыярху і удзельнікам Архіерэйскага Сабора Рускай Праваслаўнай Царквы, які праходзіў 2-3 лютага 2016 года ў горадзе Маскве, за прынятае рашэнне аб агульнацаркоўным праслаўленні і шанаванні шасці беларускіх святых:

- прападобнага Елісея Лаўрышаўскага;

- прападобнага Марціна Тураўскага;

- свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага;

- святога дабравернага князя Расціслава (у хрышчэнні Міхаіла) Смаленскага;

- свяціцеля Сімяона, епіскапа Полацкага;

- святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай.

  1. Выказаць падзяку мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, за яго нястомныя малітвы, актыўны ўдзел у працы пасяджэнняў Сінода Беларускага Экзархату, рэгулярнае здзяйсненне богаслужэнняў і свяціцельскі клопат аб душах кліра і паствы.
  2. Дзякаваць мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, за працу па кіраванні царкоўным жыццём Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
  3. Выказаць падзяку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за ўвагу да надзённых пытанняў царкоўнага жыцця, высокую ацэнку значнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы ў жыцці сучаснай Беларусі, увагу да патрэб праваслаўных вернікаў, а таксама традыцыйную падтрымку асветніцкіх і патрыятычных ініцыятыў Царквы.
  4. Дзякаваць прадстаўнікам органаў дзяржаўнай улады, якія прымалі ўдзел у рабоце Агульнага сходу Мінскай епархіі 2016 года. Радуемся вынікам нашага шматгадовага супрацоўніцтва і канструктыўнага ўзаемадзеяння, накіраванага на карысць Беларусі і яе жыхароў, і спадзяемся на далейшае цеснае і плённае супрацоўніцтва.
  5. Выказаць падзяку старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) протаіерэю Іаану Задарожыну за змястоўны даклад. Звярнуць асаблівую ўвагу на парафіяльны ўзровень работы з моладдзю. Варта больш надаваць увагі арганізацыі і правядзенню розных царкоўных і царкоўна-грамадскіх моладзевых місіянерскіх і духоўна-адукацыйных праектаў.
  6. Выказаць задавальненне бягучым станам і ходам работ па праектаванні і падрыхтоўцы будаўніцтва ў межах вуліц Ракаўскай і Вызвалення горада Мінска храма Уваскрасення Славушчага і шматфункцыянальнага духоўна-асветніцкага комплексу будынкаў Мінскай Экзархіі.
  7. Выказаць падзяку рэдакцыі часопіса «Ведамасці Мінскай мітраполіі» на чале з галоўным рэдактарам Андрэем Юр'евічам Харытонавым за адраджэнне афіцыйнага друкаванага органа Мінскай епархіі. Заклікаем духавенства і вернікаў Мінскай епархіі аказваць усю магчымую інфармацыйную і матэрыяльную падтрымку выданню.
  8. Звярнуць увагу на асаблівую значнасць духоўнай адукацыі, яе абавязковасць для ўсіх клірыкаў і манаскіх асоб Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама на неабходнасць адкрыцця ў Мінскай епархіі курсаў павышэння кваліфікацыі для святароў і асоб манаскага стану і іх абавязковага праходжання.
  9. Епархіяльнаму аддзелу адукацыі і катэхізацыі звярнуць асаблівую ўвагу на працу па актывізацыі дзейнасці і развіцці царкоўна-прыходскіх і нядзельных школ. Варта кантраляваць якасць асветы, катэхізацыі і ажыццяўляць абавязковае правядзенне на ўсіх без выключэння прыходах Мінскай епархіі катэхізічных гутарак з прыхаджанамі ўсіх узростаў.
  10. Звярнуць увагу епархіяльных аддзелаў на неабходнасць якасна выконваць ускладзеныя на іх послухі і каардынаваць адпаведную дзейнасць на ўзроўні благачынняў і прыходаў.
  11. Дзякаваць адміністрацыі ААТ «Мінатэль» і асабіста Генеральнаму дырэктару Ірыне Алегаўне Дмухоўскай за прадстаўленую магчымасць правядзення Агульнага сходу Мінскай епархіі ў памяшканнях гасцініцы «Беларусь».
  12. Дзякаваць Аргкамітэту Агульнага сходу, Сакратарыяту і Канцылярыі Мінскай епархіі за годную падрыхтоўку і каардынацыю працы Агульнага Епархіяльнага сходу 2016 года.