- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
Тураўская епархія
З 2012 года кіраўніком Тураўскай епархіі, яе правячым архірэем, з'яўляецца епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
Органам кіравання епархіяй, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляецца епархіяльны савет. Старшынёй епархіяльнага савета з'яўляецца епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.
Таксама ў склад епархіяльнага савета ўваходзяць:
- протаіерэй Георгій Фаменка;
- протаіерэй Генадзь Несцярэня;
- протаіерэй Васіль Немеш;
- протаіерэй Генадзь Хаткевіч;
- протаіерэй Алег Несцярэня;
- протаіерэй Аляксандр Шылёнак;
- протаіерэй Сергій Шаўчэнка;
- ігумен Аўксенцій (Абражэй);
- іерэй Расціслаў Бандарэнка;
У склад Тураўскага епархіяльнага суда ўваходзяць:
- протаіерэй Генадзь Хаткевіч, старшыня;
- протаіерэй Алег Несцярэня, намеснік старшыні;
- протаіерэй Сергій Шаўчэнка, сакратар;
- протаіерэй Дзімітрый Пасечнік;
- іерэй Дзімітрый Дамасевіч.
Духаўнікамі епархіі з'ўляюцца:
- протаіерэй Ляонцій Снегур;
- протаіерэй Пётр Палын.
Выканаўча-распарадчым органам епархіі, які знаходзяцца пад непасрэдным кіраўніцтвам епархіяльнага архіерэя, з'яўляецца епархіяльнае ўпраўленне, якое мае сваю канцылярыю, бухгалтэрыю, архіў і іншыя дапаможныя аддзелы, якія забяспечваюць разнастайныя віды епархіяльнай дзейнасці.
Епархія падзяляецца на парафіяльныя акругі на чале з благачыннымі, якія прызначаюцца епархіяльным архіерэем. Сёння ў Тураўскай епархіі 7 парафіяльных акруг (Мазырскае гарадское благачынне, Мазырскае сельскае благачынне, Тураўскае благачынне, Лельчыцкае благачынне, Калінкавіцкае благачынне, Хойніцкае благачынне, Петрыкаўскае благачынне).
Тураўская епархія аб'ядноўвае 71 прыход (які мае юрыдычную рэгістрацыю) і 2 манастыры (1 мужчынскі і 1 жаночы). Сёння ў Тураўскай епархіі здзяйсняюць служэнне 72 клірыка, з іх святароў − 68, дыяканаў − 4.
У Тураўскай епархіі выпускаюцца наступныя друкаваныя выданні:
- Афіцыйнае выданне часопіс «Тураўскія епархіяльныя ведамасці», наклад 300 экз. Перыядычнасць − 1 раз на месяц.
- У прыходзе храма Божай Маці «Замілаванне» в. Васькаўка (Мазырскі раён) выдаецца прыхадская газета.