- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
Магілёўская епархія
З 2002 года кіраўніком Магілёўскай епархіі, яе правячым архіерэем з'яўляецца архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
Органам кіравання епархіяй, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляецца епархіяльны савет. Старшынёй епархіяльнага савета з'яўляецца кіраўнік Магілёўскай епархіі, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній. Таксама ў склад епархіяльнага савета ўваходзяць:
- протаіерэй Генадзь Пацэвіч - сакратар епархіяльнага ўпраўлення
- протаіерэй Вячаслаў Івашкевіч
- свяшчэннаінак Інакенцій
- протаіерэй Мікалай Змушко
- протаіерэй Сергій Лабада
- свяшчэннік Уладзімір Рыбакоў
- протаіерэй Мікалай Астапчук
У склад епархіяльнага суда ўваходзяць:
- Протаіерэй Андрэй Купцоў
- Протаіерэй Раман Выгоўскі
- Протаеірэй Георгій Сакалоў
- Протаіерэй Аляксандр Ралюк
- Свяшчэннік Дзімітрый Кушнер
Духаўніком епархіі з'яўляецца протаіерэй Мікалай Кавалёў.
Выканаўча-распарадчым органам епархіі, які знаходзяцца пад непасрэдным кіраўніцтвам епархіяльнага архірэя, з'яўляецца епархіяльнае ўпраўленне, якое мае сваю канцылярыю, бухгалтэрыю, архіў і іншыя дапаможныя аддзелы, якія забяспечваюць разнастайныя віды епархіяльнай дзейнасці.
Епархія падзяляецца на парафіяльныя акругі на чале з благачыннымі, якія прызначаюцца епархіяльным архіерэем. Сёння ў Магілёўскай епархіі 6 парафіяльных акруг.
Магілёўская епархія аб'ядноўвае 77 прыходаў (якія маюць юрыдычную рэгістрацыю) і 2 манастыры (1 мужчынскі і 1 жаночы). У Магілёўскай епархіі здзяйсняюць служэнне святароў — 77 , дыяканаў — 7.