Беларускі Экзархат

Мінская епархія

З 2013 года кіраўніком Мінскай епархіі, яе правячым архіерэем з'яўляецца мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Органам кіравання епархіяй, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляецца епархіяльны савет. Старшынёй епархіяльнага савета з'яўляецца кіраўнік Мінскай епархіі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Сакратаром епархіяльнага савета з'яўляецца протаіерэй Андрэй Волкаў.

Таксама ў склад епархіяльнага савета ўваходзяць:

  • архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі;
  • архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі;
  • протаіерэй Мікалай Коржыч, благачынны 3 гарадской парафіяльнай акругі горада Мінска;
  • протаіерэй Георгій Латушка, благачынны 1 гарадской царкоўнай акругі горада Мінска;
  • протаіерэй Ігар Латушка, старэйшы духаўнік Мінскай епархіі;
  • протаіерэй Андрэй Лемяшонак, духаўнік Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску;
  • протаіерэй Аляксандр Шырытон, старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы;
  • протаіерэй Георгій Арбузаў, старэйшы епархіяльны місіянер;
  • протаіерэй Іаан Задарожын, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча;
  • протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні;
  • протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі, сакратар Мінскай епархіі;
  • іерэй Аляксій Кандрашоў, дырэктар Выдавецтва Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У склад Мінскага епархіяльнага суда ўваходзяць:

  • протаіерэй Мікалай Багдановіч — старшыня;
  • протаіерэй Віктар Якушаў — намеснік старшыня;
  • протаіерэй Яўген Свідэрскі — сакратар;
  • протаіерэй Аляксандр Пронін;
  • іерэй Андрэй Саўрыцкі.

Духаўнікамі епархіі з'яўляюцца: 

  • протаіерэй Ігар Латушка, старэйшы духаўнік;
  • протаіерэй Віктар Белякоў;
  • протаіерэй Андрэй Лемяшонак;
  • ігумен Генадзь (Машэнскі);
  • протаіерэй Уладзімір Увараў.

Епархія падзяляецца на благачынніцкія акругі на чале з благачыннымі, якія назначаюцца епархіяльным архіерэем. Сёння ў Мінскай епархіі 9 благачынніцкіх акруг (6  гарадскіх і 3 раённых).

Мінская епархія аб'ядноўвае 87 прыходаў (якія маюць юрыдычную рэгістрацыю) і 4 манастыры. У Мінскай епархіі здзяйсняюць служэнне 250 клірыкаў.

Афіцыйны сайт епархіі: pravminsk.by

Духоўнымі навучальнымі ўстановамі епархіі з'яўляюцца:

 

У Мінскай епархіі выпускаецца наступныя друкаваныя выданні, якія атрымалі ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць у Міністэрстве інфармацыі РБ:

    • 4 царкоўныя часопісы
    • 3 царкоўныя газеты

15 прыходаў Мінскай епархіі заявілі пра свае прыходскія газеты і лісткі.