- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
Брэсцкая епархія
З 2 кастрычніка 2002 года правячым архіерэем епархіі з'яўлецца архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
Органам кіравання епархіяй, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляецца Епархіяльны савет. Старшынёй Епархіяльнага савета з'яўляецца архіерэй — архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Сакратаром епархіяльнага савета з'яўлецца протаіерэй Сергій Петрусевіч. У склад Епархіяльнага савета ўваходзяць::
- протаіерэй Сергій Петрусевіч, благачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, настаяцель Пакроўскага храма г. Жабінка Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення.
- Протаіерэй Уладзімір Карнелюк, благачынны цэркваў Брэсцкай раённай акругі, настаяцель Уваскрасенскага сабора г. Брэста.
- Протаіерэй Георгій Шаўцоў, благачынны цэркваў Бярозаўскай акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага храма г. Бяроза Брэсцкай вобласці.
- Протаіерэй Іаан Пінчук, благачынны цэркваў Драгічынскай акругі, настаяцель Стрэчанскага храма г. Драгічын Брэсцкай вобласці.
- Протаіерэй Сергій Буркоўскі, благачынны цэркваў Камянецкай акругі, настаяцель Сімяонаўскага храма г. Камянца Брэсцкай вобласці.
- Протаіерэй Багдан Хама, благачынны цэркваў Кобрынскай акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага кафедральнага сабора г. Кобрына Брэсцкай вобласці.
- Протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі, настаяцель Мікалаеўскага храма г. Маларыта Брэсцкай вобласці..
- Протаіерэй Міхаіл Носка, благачынны цэркваў Пружанскай акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма г. Пружаны Брэсцкай вобласці.
- Протаіерэй Міхаіл Дзенісенка, ключар Сімяонаўскага кафедральнага сабора г. Брэста.
- Протаіерэй Мікалай Тупчык, настаяцель храма Нараджэння Багародзіцы г. Брэста.
- Протаіерэй Мікалай Кудласевіч, настаяцель Свята-Мікалаеўскага храма ў Крэпасці г. Брэста.
- Ігумен Ігнат (Луковіч), настаяцель прыхода ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці г. Брэста.
- Протаіерэй Яўген Ліхота, настаяцель прыхода Ражджаства Хрыстовага г. Брэста.
- Протаіерэй Вячаслаў Мандрык, настаяцель Серафімаўскага храма г. Брэста.
- Протаіерэй Яўген Чэрнікаў, настаяцель Троіцкага прыхода г. Брэста, духаўнік епархіі.
- Іерэй Дзмітрый Лукашэвіч, настаяцель прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» г. Брэста
- Архімандрыт Серафім (Пятручык), намеснік Праабражэнскага мужчынскага манастыра с. Хмелева Жабінкаўскага раёна.
- Ігумення Аляксандра (Жарын), настаяцельніца жаночага манастыра Нараджэння Багародзіцы г. Брэста.
- Ігумення Еўфрасіння (Куракевіч), настаяцельніца Спаскага жаночага манстыра г. Кобрына Брэсцкай вобласці.
- Іерэй Дыянісій Грыбанаў, настаяцель прыхода ў гонар святых князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх горада Брэста.
Духаўніком епархіі з'яўляецца протаіерэй Яўген Чэрнікаў — настаяцель Троіцкага прыхода г. Брэста. Памочнікі духаўніка: клірык Уваскрасенскага сабора г. Брэста протаіерэй Сергій Багданаў і настаяцель храма Іаана Багаслова с. Чэрні Брэсцкага раёна протаіерэй Васіль Бельцюкоў.
Выканаўча-распарадчым органам епархіі, які знаходзіцца пад непасрэдным кіраўніцтвам епархіяльнага архіерэя, з'яўляецца епархіяльнае кіраванне, якое мае сваю канцылярыю, бухгалтэрыю, склад, архіў і іншыя дапаможныя аддзелы, што забяспечваюць разнастайныя віды епархіяльнай дзейнасці.
Епархія падзяляецца на парафіяльныя акругі на чале з благачынным, які назначаецца епархіяльным архіерэем. Сёння ў Брэсцкай епархіі 9 парафіяльных акруг (1 гарадская і 8 раённых).
На стан снежня 2017 года ў Брэсцкай епархіі маецца 217 храмаў, 4 манастыра (два мужчынскіх і два жаночых). Агульная колькасць прыходаў — 202. Колькасць малітоўных памяшканняў пры вайсковых частках, шпіталях — 36, 15 капліц. Колькасць штатнага служачага духавенства — 227 чалавек.
У Брэсцкай епархіі выпускаюцца наступныя друкаваныя выданні, атрымаўшыя ліцэнзію на выдавецкую дзейнасць у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
- афіцыйнае выданне — часопіс «Брэсцкія епархіяльныя ведамасці», выходзіць штоквартала, тыраж 300 экз.;
- духоўна-асветніцкае выданне ─ газета «Духоўны веснік», штомесяц – 3 200 экз.
У свецкіх абласных, гарадскіх і раённых СМІ на рэгулярнай аснове асвятляецца царкоўнае жыццё епархіі.