- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
Полацкая епархія
З 30 жніўня 2019 года Галавой Полацкай епархіі, яе кіруючым архіерэем з'яўляецца епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Органам кіравання епархіяй, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляецца Епархіяльны савет. Старшынёй Епархіяльнага савета з'яўляецца кіраўнік Полацкай епархіі, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Сакратаром Епархіяльнага савета з'яўляецца протаірэй Аляксандр Пятліцкі.
Таксама ў склад Епархіяльнага савета ўваходзяць:
- протаіерэй Аляксандр Карандзей;
- протаіерэй Валерый Пашкевіч;
- протаіерэй Уладзімір Рацьковіч;
- протаіерэй Віктар Вабішчэвіч;
- протаіерэй Міхаіл Ізаітка;
- протаіерэй Аляксандр Шаховіч;
- пратаіерэй Міхаіл Каляда;
- протаіерэй Ігар Чачуковіч;
- дыякан Уладзімір Джажора..
У склад Полацкага епархіяльнага суда ўваходзяць:
- протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, старшыня суда;
- протаіерэй Валянцін Вабішчэвіч намеснік старшыні суда;
- протаіерэй Міхаіл Ізаітка, сакратар суда;
- протаіерэй Валерый Пашкевіч;
- протаіерэй Міхаіл Каляда.
Духаўнікамі епархіі з'яўляюцца:
- протаіерэй Аляксандр Карандзей, старэйшы духаўнік;
- протаіерэй Канстанцін Каляда;
- протаіерэй Сергій Грамыка;
- іерэй Георгій Вайсковіч.
Выканаўча-распарадчым органам епархіі, які знаходзіцца пад непасрэдным кіраўніцтвам епархіяльнага архірэя, з'яўляецца епархіяльнае ўпраўленне, якое мае сваю канцылярыю, бухгалтэрыю, архіў і іншыя дапаможныя аддзелы, якія забяспечваюць разнастайныя віды епархіяльнай дзейнасці.
Епархія падзяляецца на парафіяльныя акругі на чале з благачыннымі, якія прызначаюцца епархіяльным архіерэем. Сёння ў Полацкай епархіі 10 парафіяльных акруг (10 раённых).
Полацкая епархія па стане на красавік 2020 года аб'ядноўвае 111 прыходаў (якія маюць юрыдычную рэгістрацыю) і 2 манастыры (жаночых).
У Полацкай епархіі здзяйсняюць служэнне 61 клірык, з іх святароў — 56, дыяканаў — 5.
У Полацкай епархіі выпускаюцца наступныя друкаваныя выданні:
- Газета «Полацкія епархіяльныя ведамасці» 1800 экз.
- Духоўна-асветніцкі веснік «Царкоўны лісток» 200-350 экз.
- Духоўна-асветніцкі веснік «Пакроўскі лісток» 50-100 экз.
- «Прыхадскі Нікольскі веснік» насценная газета.
- «Інфармацыйны лісток» 300 экз.