Беларускі Экзархат

Ведамасці Мінскай мітраполіі

preview-vmm-small.jpgЧасопіс «Ведамасці Мінскай Мітраполіі» выдаецца па благаславенні Высокапраасвяшчэнэннага Паўла, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Перыядычнасць выхаду часопіса — 1 раз на месяц.

Традыцыйна часопіс дзеліцца на дзве часткі — афіцыйную і неафіцыйную. У першай частцы размяшчаецца інфармацыя аб архірэйскіх служэннях, хіратоніях, пострыгах, указах і ўзнагародах, а таксама хроніка духоўных школ і іншыя афіцыйныя звесткі. Неафіцыйная частка змяшчае такія рубрыкі як «Царква і грамадства», «Багаслоўе», «Духоўная спадчына», агляд кніжных і відэанавінак.

Набыць часопіс можна ў кнігарні Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, а таксама ў царкоўных крамах і прыходах Мінскай мітраполіі.

 

Архіў часопіса:

2016 год — №1, №2, №3№4, №5

2015 год — №1, №2, №3-5

2014 год — №1№2№3№4-5№6

2013 год — №1№2№3№4

 

Кантакты:

Галоўны рэдактар: Андрэй Юр'евіч Харытонаў,  +(375 29) 6-905-945.

Электронная пошта: vedomostimm@mail.ru.

Адрас рэдакцыі: 220004, Беларусь, г. Мінск, вул. Вызвалення, 10.

 

Гістарычная даведка:

Минские епархиальные ведомостиУ Беларусі выдаецца часопіс, па матэрыялах якога была напісана не адна кандыдацкая дысертацыя ў Духоўных школах. Галоўнае ў гэтым выданні — факты, патрэбныя і цікавыя гісторыку, сацыёлагу, святару. Гэта часопіс-люстэрка, часопіс-летапіс Беларускай Праваслаўнай Царквы і яе цэнтральнай епархіі, — «Мінскія епархіяльныя ведамасці».

«Мінскія епархіяльныя ведамасці» — часопіс Мінскай епархіі (з 2015 г. — Мінскай мітраполіі) Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы). Выдаецца па благаславенні Высокапраасвяшчэннага Паўла, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Выданне зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь і мае грыф «Адобрана Сінадальным інфармацыйным аддзелам Рускай Праваслаўнай Царквы».

У студзені 1868 года выйшаў першы нумар «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў» пад рэдакцыяй выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі А. А. Арлова. «Мінскія епархіяльныя ведамасці» складаліся з афіцыйнай і неафіцыйнай частак і па сваёй структуры былі падобныя да ведамасцей іншых епархій.

Рэдакцыя рэгулярна выдавала дадаткі да «Мінскіх епархіяльных ведамасцей» рознай тэматыкі. З гістарычнага пункту гледжання найбольш каштоўныя дадаткі, якія датычацца царкоўнага краязнаўства Беларусі.

З усіх епархіяльных ведамасцяў таго часу, выдадзеных у Беларусі, «Мінскія епархіяльныя ведамасці» па багаццю свайго зместу могуць саступаць толькі «Літоўскім епархіяльным ведамасцям». У «Мінскіх епархіяльных ведамасцях» друкавалася вялікая колькасць нататкаў, артыкулаў і даследаванняў па царкоўным краязнаўстве Беларусі: ад невялікіх гістарычных апісанняў асобных храмаў, манастыроў, цудатворных абразоў, публікацый розных архіўных дакументаў да буйных сур'ёзных даследаванняў па гісторыі Мінскай епархіі, Мінскай духоўнай семінарыі і інш. Яны друкаваліся з нумара ў нумар некалькі гадоў.

У большасці сваім рэдактары «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў» былі людзьмі выдатнымі. Аб самым першым рэдактары гэтага выдання Антоне Андрэевічы Арлове вядома няшмат. У 1865 г. ён скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя і быў прызначаны ў Мінскую духоўную семінарыю настаўнікам славеснасці. У красавіку наступнага года быў назначаны сакратаром праўлення семінарыі. У студзені 1867 года ён таксама стаў несці послух настаўніка рускай мовы і славеснасці ў Мінскім жаночым духоўным вучылішчы. У снежні таго ж года ўказам Свяцейшага Сінода А. А. Арлоў быў прызначаны рэдактарам «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў». Па стане здароўя ў 1869 годзе вызвалены ад духоўна-вучэбнай службы, пасля чаго паступіў чыноўнікам у Дзяржаўны Кантроль.

Часопіс выходзіў у горадзе Мінску з 1868 года на рускай мове 2 разы на месяц (у 1871-72-м штотыдзень). У 1917 годзе па вядомых прычынах выданне часопіса спынілася. За 50 гадоў, акрамя афіцыйнай хронікі, было апублікавана велізарная колькасць царкоўна-гістарычнага матэрыялу, які ў цяперашні час уяўляе вялікую каштоўнасць для даследчыкаў.

Выпуск «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў» адроджаны па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага Філарэта ў 1989 годзе, праз год пасля святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі. У часопісе публікуюцца матэрыялы на рускай і беларускай мовах. Ён выдаецца з каляровай вокладкай (з 2003 г.) і з укладышам з фотаілюстрацыямі (з 2006 г.). З 2013 года выданне мае поўнакаляровы друк, добра ілюстравана.

Перыядычнасць выхаду ў свет у 1989-1997 гадах была непастаяннай; адзін выпуск сумяшчаў часцяком некалькі нумароў. У 1989 годзе выйшла 15 нумароў, у 1990 годзе — 1, у 1991-м — 6, у 1992-м — 8, у 1993-м — 8 і святочны адбітак, прысвечаны 200-годдзю Мінскай епархіі, у 1994-1996 гадах — па 1 нумары ў год. З 1997 года часопіс выдаецца штоквартальна.

З 2015 года пачынаецца новая старонка гісторыі «Мінскіх епархіяльных ведамасцяў». Згодна з рашэннем Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 23 кастрычніка 2014 года ў межах Мінскай вобласці створаны новыя епархіі (журнал № 93). У сувязі з заснаваннем на іх тэрыторыі Мінскай мітраполіі часопіс быў перафарміраваны адпаведным чынам. Ён стаў асвятляць асноўныя падзеі царкоўнага жыцця ўсіх епархій новастворанай Мінскай мітраполіі: Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай.

Пачынаючы з 2016 года выданне выпускаецца яшчэ і з новай назвай, больш адпаведнай структуры яго зместу, — «Ведамасці Мінскай мітраполіі». Перыядычнасць выхаду часопіса — 1 раз на месяц.