- Гісторыя Беларускай Царквы
- Бабруйская епархія
- Барысаўская епархія
Навагрудская епархія
З 1996 года кіраўніком Навагрудскай епархіяй, яе правячым архіерэем з'яўляецца архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый.
З 2013 г. правячаму архіерэю ў кіраванні епархіяй дапамагае вікарны архіерэй — схіепіскап Дзятлаўскі Пётр.
Органам кіравання епархіяй, згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, з'яўляецца епархіяльны савет. Старшынёй епархіяльнага савета з'яўляецца кіраўнік Навагрудскай епархіяй, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Сакратаром епархіяльнага савета з'яўляецца пратаіерэй Анатоль Герасімук (па сумяшчальніцтве – благачынны цэркваў Навагрудскай парафіяльнай акругі).
Таксама ў склад епархіяльнага савета ўваходзяць:
- протаіерэй Мікалай Пінчук – благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі;
- протаіерэй Мікалай Орса – благачынны цэркваў Карэліцкай акругі;
- протаіерэй Вадзім Пятліцкі – благачынны цэркваў Слонімскай акругі;
У склад Навагрудскага епархіяльнага суда ўваходзяць:
- пратаіерэй Уладзімір Бобчык, настаяцель храма прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага г. Слоніма— старшыня;
- Мароз Сяргей Уладзіміравіч — намеснік старшыні;
- іерэй Генадзь Бялых, святар храма праведнай Юліаніі Альшанскай пры Слонімскім Духоўным вучылішчы — сакратар;
- протаіерэй Аляксандр Бараўскіх, клірык Свята-Траецкага сабора г. Слоніма;
- протаіерэй Анатоль Яжэўскі, настаяцель храма Святой Тройцы ў с. Дзераўная Слонімскага р-на.
Духаўніком епархіі з'яўляецца:
протаіерэй Уладзімір Гушча, святар храма праведнай Юліаніі Альшанскай пры Слонімскім Духоўным вучылішчы
Выканаўча-распарадчым органам епархіі, які знаходзяцца пад непасрэдным кіраўніцтвам епархіяльнага архірэя, з'яўляецца епархіяльнае ўпраўленне, якое мае сваю канцылярыю, бухгалтэрыю, архіў і іншыя дапаможныя аддзелы, якія забяспечваюць разнастайныя віды епархіяльнай дзейнасці.
Епархія падзяляецца на парафіяльныя акругі на чале з благачыннымі, якія прызначаюцца епархіяльным архіерэем. У Навагрудскай епархіі маецца 4 благачынні: Дзятлаўскае, Карэліцкае, Навагрудскае, Слонімскае.
Навагрудская епархія аб'ядноўвае 100 прыходаў (якія маюць юрыдычную рэгістрацыю) і 3 манастыра (2 мужчынскія і 1 жаночы). У 2015 годзе ў Навагрудскай епархіі здзяйсняюць служэнне 75 клірыкаў, з іх святароў — 67, дыяканаў — 8.
Духоўнай навучальнай установай епархіі з'яўляецца Слонімская духоўная вучэльня.
У Навагрудскай епархіі штомесяц выходзіць у друк газета "Навагрудскія епархіяльныя ведамасці" (наклад 7500 экз.) і выпускаецца дзіцячы часопіс "Калыска". На кабельным тэлебачанні раённых цэнтраў епархіі рэгулярна транслююцца перадачы на праваслаўную тэматыку, а на радыё штотыдзень гучыць перадача "Святло веры".