Навігатар: Документы

Малітва ў час пашырэння смертаноснай пошасці

Малітва ў час пашырэння смертаноснай пошасці

Госпадзі Божа наш, не ўвайдзі ў суд з рабамі Тваімі, і захавай нас ад згубнай пошасці, якая набліжаецца да нас. Злітуйся над намі, пакорлівымі і недастойнымі рабамі Тваімі, якія ў пакаянні з гарачаю вераю і скрушаным сэрцам да Цябе, міласэрнага і дабратворнага Бога нашага, звяртаемся і на міласць Тваю спадзяванне ўскладаем.

Бо Табе ўласціва мілаваць і спасаць нас, Божа наш, і Табе мы славу ўзносім, Айцу, і Сыну, і Святому Духу, цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.

Patriarchia.ru