Мінская духоўная семінарыя

Минская духовная семинария является высшим духовным учебным заведением Белорусской Православной Церкви.

Мінская духоўная семінарыя імя Усяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Залатавуста з'яўляецца вышэйшай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы, заснаванай з мэтай падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў, багасловаў, педагогаў, іншых царкоўных працаўнікоў для служэння на прыходах, у епархіяльных і сінадальных установах, духоўных навучальных установах, замежных прадстаўніцтвах і іншых царкоўных і свецкіх арганізацыях.

Гістарычныя карані Мінскай духоўнай семінарыі звязаныя з дзвюма духоўнымі школамі: духоўнай семінарыяй, заснаванай у Слуцку ў 1785 годзе, якая ў 1840 годзе была пераведзена ў Мінск і зачынена ў 1918 годзе ў сувязі з дэкрэтам аб аддзяленні Царквы ад дзяржавы і школы ад Царквы; а таксама - з Літоўскай духоўнай семінарыяй, заснаванай пры Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры ў 1828 годзе (у 1845 годзе пераведзена ў Вільню, на месцы ў Жыровічах засталося духоўнае вучылішча). Пасля закрыцця ў 1918 годзе Мінская духоўная семінарыя адрадзіла сваю дзейнасць у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры ў 1946 годзе (туды ж былі пераведзены студэнты закрытай у 1947 Літоўскай духоўнай семінарыі) і была зноў зачынена ў 1963 годзе ў сувязі з «хрушчоўскімі» ганеннямі на Царкву. Другое адраджэнне семінарыі адбылося пасля 27-гадовага перапынку - у 1989 годзе. У 1991 годзе семінарыя набыла статус вышэйшай навучальнай установы з пяцігадовым тэрмінам навучання.

Семінарыя з'ўляецца юрыдычнай асобай у адпаведнасці з заканадаўствам РБ і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кананічнымі правіламі Праваслаўнай Царквы на падставе Статута Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату. Статут Мінскай духоўнай семінарыі як вышэйшай навучальнай установы Беларускай Праваслаўнай Царквы зарэгістраваны 24 чэрвеня 1993 года Саветам па справах рэлігій пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, перарэгістраваны 11 кастрычніка 2004 года Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2013/2014 вуч. г. у Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі ажыццяўляецца трохузроўневае навучанне па праграмах бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. У рамках духоўнай семінарыі дзейнічае праграма першага ўзроўню, на якім студэнты набываюць веды, уменні і кампетэнцыі, неабходныя перш за ўсё для пастырскай, а таксама рэлігійна-асветніцкай, місіянерскай і царкоўна-сацыяльнай дзейнасці ва ўмовах сучаснага грамадства.

Бакалаўрская праграма дае вышэйшую адукацыю першай ступені, што суадносіцца з:

  • Адукацыйным стандартам Рэспублікі Беларусь першая ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-21 01 01 «Тэалогія»;
  • міжнароднымі праграмамі Бакалаўра багаслоўя (Bachelor of Divinity / Bachelor of Theology);
  • першым цыклам згодна «Дублінскім дэскрыптарам» і «Рамцы кваліфікацый Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі»;
  • 6 узроўнем «Еўрапейскай рамкі кваліфікацый для навучання на працягу жыцця».

 

Навучанне па бакалаўрскай праграме прадугледжвае вочную і завочную форму.

У кола дзейнасці семінарыі ўваходзіць:

  • Выхаванне студэнтаў у царкоўных традыцыях, у вернасці Праваслаўнай веры і адданасці Айчыне;
  • Выкладанне багаслоўскіх навук;
  • Правядзенне навуковых даследванняў у галіне біблейскіх, царкоўна-гістарычных, багаслоўскіх, літургічных пытанняў;
  • Распрацоўка метадычных пытанняў для выкладчыкаў багаслоўскіх навук;
  • Распрацоўка тэматыкі для даследвання актуальных праблем у галіне багаслоўя і каардынацыі навуковых распрацовак;
  • Арганізацыя і правядзенне канферэнцый па актуальных пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця;
  • Удзел у дабрачынных праграмах і мерапрыемствах, звязаных са святкаваннем памятных юбілейных дат;
  • Выдавецкая дзейнасць: сіламі выкладчыкаў і студэнтаў МінДАіС выдаюцца зборнік навуковых прац «Труды Минской духовной академии», біблейскі альманах «Скрижали», альманах «Сектоведение», царкоўна-гістарычны альманах «ΧΡΟΝΟΣ», часопіс «Ступени» і зборнік студэнцкіх работ «Экспромт». Выдавецтва Мінскіх духоўных школ ставіць сваёй задачай падрыхтоўку да друку найлепшых навуковых прац выкладчыкаў і студэнтаў.
Сістэма навучання

У Мінскай духоўнай семінарыі існуюць наступныя формы навучання:

  • Дзённае аддзяленне (бакалаўрыят). Тэрмін навучання — 4 гады.
  • Аддзяленне завочнага навучання. Тэрмін навучання — 5 гадоў.
  • Рэгенцкае аддзяленне. Тэрмін навучання — 4 гады.
  • Падрыхтоўчае аддзяленне. Тэрмін навучання — 1 год.

Навучанне ў Мінскай духоўнай семінарыі ажыццяўляецца згодна зацверджанаму Вучэбнаму плану.

Студэнты завочнай формы навучання чатыры разы на год павінны прыязджаць на сесіі (адна — установачаня, тры — вучэбных).

На падрыхтоўчым аддзяленні (існуе толькі дзённая форма) абучаюцца асобы, якія удзельнічалі ва ўступных іспытах у Мінскую духоўную семінарыю, але не прайшлі па канкурсу. Навучэнцам падрыхтоўчага аддзялення чытаецца курс лекцый, арыентаваны на падрыхтоўку да ўступных іспытаў у наступным годзе. Яны абавязаныя пражываць у інтэрнаце семінарыі, выконваць студэнцкі распарадак дня і несці послух пры Духоўнай школе. Як правіла, уступныя іспыты для абітурыентаў, якія вучыліся на падрыхтоўчым аддзяленні, праводзяцца асобна ад агульнай плыні.

Выпускнікі семінарыі могуць працягнуць навучанне ў Духоўнай акадэміі па магістэрскай і аспіранцкай праграме.

Каардынаты:

231822, Беларусь, Гродзенская вобл.,
Слонімскі р-н, г. п. Жыровічы,
вул. Саборная 55.

Тэл./факс +(375) 1562-965-86 (прыёмная), 96-8-22 (канцылярыя)

Сайт: www.minds.by

e-mail: info@minds.by