Сінадальная камісія па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства
У мэтах распрацоўкі і ажыццяўлення сістэмнага комплексу мер па пераадоленні крызісу сямейных каштоўнасцяў у грамадстве і царкоўнай падтрымкі сям'і 14 верасня 2011 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл благаславіў стварэнне Патрыяршага савета па пытаннях сям'і і абароны мацярынства з рабочымі групамі па напрамках: асвета, папулярызацыя сямейных каштоўнасцяў у грамадстве, падтрымка шматдзетнай сям'і, процідзеянне абортам, дапамога адзінокім маці, дапамога дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, царкоўная падтрымка сям'і.
13 снежня 2016 года рашэннем Сінода Беларускага Экзархату створана Сінадальная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства. на чале з старшынёй - протаіерэем Паўлам Сердзюком.
У цяперашні час асноўная дзейнасць Камісіі накіравана на:
- папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў у мэтах умацавання духоўных і маральных асноў грамадства;
-абмеркаванне актуальных пытанняў у сферы абароны і падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства (правядзенне заняткаў ва ўстановах адукацыі ў мэтах фарміравання прававой культуры падлеткаў, практычных семінараў-трэнінгаў для бацькоў, якія перажываюць развод і інш.);
- фарміраванне пазіцыі Беларускай Праваслаўнай Царквы па актуальных пытаннях у сферы абароны і падтрымкі сям'і, а таксама разгляд прапаноў і зваротаў арганізацый і грамадзян па праблемах, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камісіі (суправаджэнне жанчын у крызісных сітуацыях, цяжарнасць непаўналетніх, забеспячэнне іх часовым жыллём, удасканаленне дзейнасці, якая тычыцца пытанняў перадабортнага кансультавання ва ўстановах аховы здароўя, арганізацыя адукацыйных семінараў для спецыялістаў, якія аказваюць псіхалагічную дапамогу па пытаннях рэпрадуктыўнага здароўя.
Камісія ўзаемадзейнічае з епархіяльнымі падраздзяленнямі, якія курыруюць пытанні абароны сямейных каштоўнасцяў, органамі дзяржаўнай улады, грамадскімі арганізацыямі. На пастаяннай аснове вядзецца работа са зваротамі грамадзян. Аказваецца духоўная, інфармацыйная, псіхалагічная, прававая падтрымка сем'ям у цяжкіх жыццёвых сітуацыях. Прадстаўнікі камісіі прымаюць удзел, у тым ліку арганізацыйны, у міжнародных форумах, рэспубліканскіх, рэгіянальных і епархіяльных канферэнцыях і семінарах, прысвечаных актуальным пытанням абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Рэгулярна праводзіцца аналіз змяненняў дзеючага заканадаўства па праблемах, якія ўваходзяць у кампетэнцыю камісіі (удзел у дыскусіі па праекце канцэпцыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту», выяўленне магчымых схаваных небяспек для захавання цэласнасці сям'і). На пастаяннай аснове вядзецца інфармацыйна-асветніцкая і адукацыйная праца ва ўстановах адукацыі, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, нядзельных школах. На бязвыплатнай аснове ажыццяўляецца юрыдычнае і псіхалагічнае кансультаванне сем'яў у крызіснай сітуацыі, аказваецца дапамога рэчамі.
У 2018 годзе бязвыплатная прававая дапамога была аказана 80 сем'ям. У цэлым за год супрацоўнікі камісіі апрацоўваюць каля 950 запытаў.