Слонімскае духоўнае вучылішча
Открыто в марте 1999 года на месте воинской части. Учебный корпус разместили в бывшей казарме. Недалеко от него построили общежитие для учащихся. В октябре этого же года здесь была освящена домовая церковь в честь святого благоверного князя Александра Невского. В 2003 году на территории училища был основан Свято-Благовещенский женский монастырь. Здесь также ведется строительство храма в честь святого благоверного князя Александра Невского.
Адкрыта ў сакавіку 1999 года на месцы вайсковай часці. Вучэбны корпус размясцілі ў былой казарме. Недалёка ад яе пабудавалі інтэрнат для навучэнцаў. У кастрычніку гэтага ж года тут была асвячоная дамовая царква ў гонар Аляксандра Неўскага. У 2003 годзе на тэрыторыі вучылішча быў заснаваны Свята-Благавешчанскі жаночы манастыр. Тут таксама вядзецца будаўніцтва храма ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Слонімскае духоўнае вучылішча — толькі для праваслаўных дзяўчат ад 17 да 35 гадоў. Тут за 3 гады выхаванак могуць навучыць альбо кіраваць царкоўным хорам, альбо выкладаць Закон Божы, альбо пісаць іконы. Форма навучання вочная. Завочная толькі для навучэнцаў катэхізатарскага аддзялення. Выхаванкі вядуць актыўнае, насычанае жыццё, якое не абмяжоўваецца сценамі аўдыторый. Яны прымаюць удзел у хрэсных хадах, падарожнічаюць па святых месцах Беларусі, Расіі. Арганізуюць Калядныя і Велікодныя святы для дзетак-сірот. Праводзяць таксама духоўна-асветніцкія гутаркі ў дзіцячых садках і школах. Больш падрабязную інфармацыю аб прыёме ў вучылішча можна атрымаць па нумарах тэлефонаў: (8-01562)-2-35-31, 2-53-29, 2-51-09.
Адрас вучылішча:
Гродзенская вобл., г. Слонім, вул. Віленская, 26.
Тэл. (код 8-01562 — для абанентаў Беларусі, 8-10-375-1562 — для міжнародных званкоў):
4-90-08 — дзяжурны па вучылішчу;
4-90-71 — прарэктар па выхаваўчай рабоце;
4-91-77 — прарэктар па вучэбнай частцы.
e-mail: sdu-oro@mail.ru