Віцебская духоўная семінарыя
Витебская духовная семинария является высшим духовным учебным заведением Белорусской Православной Церкви.
ВВіцебская духоўная семінарыя імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія з'яўляецца вышэйшай багаслоўскай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы, утворанай з мэтай падрыхтоўкі свяшчэннаслужыцеляў, багасловаў, педагогаў, іншых царкоўных работнікаў для служэння на прыходах, у епархіяльных і Сінадальных установах, духоўных навучальных установах, замежных прадстаўніцтвах і іншых царкоўных і свецкіх арганізацыях.
У адпаведнасці з указам імператара Аляксандра І, падпісаным 16 снежня 1806 года, у горадзе Полацку прадпісвалася адкрыць «Беларускую духоўную семінарыю». З 1856 года семінарыя знаходзіцца ў горадзе Віцебску. 2 мая 1918 года ў Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся апошні выпуск, пасля чаго семінарыя была зачынена. У 1996 годзе згодна рашэнню Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы было адроджана Віцебскае духоўнае вучылішча, якое рыхтавала рэгентаў-псаломшчыкаў. У 1997 годзе пры вучылішчы адкрыта багаслоўска-педагагічнае аддзяленне.
У 2001 годзе пры Віцебскім духоўным вучылішчы было адкрыта багаслоўска-пастырскае аддзяленне, асноўнай мэтай якога стала падрыхтоўка будучых святароў.
У 2011 годзе рашэннем Свяшчэннага Сінода (журнал № 59 ад 30 мая) багаслоўска-пастырскае аддзяленне Віцебскага духоўнага вучылішча было пераўтворана ў духоўную семінарыю. Статут семінарыі зарэгістраваны Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь (№ 185 ад 15 ліпеня 2011 года).
Семінарыя з'яўляецца юрыдычнай асобай у адпаведнасці с заканадаўствам РБ і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кананічнымі правіламі Праваслаўнай Царквы на падставе Статута Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.
У кола дзейнасці семінарыі уваходзяць:
- Выхаванне студэнтаў у царкоўных традыцыях, вернасці праваслаўнай веры і адданасці Айчыне.
- Выкладанне багаслоўскіх навук.
- Правядзенне навуковых даследванняў у галіне біблейскіх, царкоўна-гістарычных, багаслоўскіх, літургічных пытанняў.
- Распрацоўка метадычных матэрыялаў для выкладчыкаў багаслоўскіх навук.
- Распрацоўка тэматыкі для даследвання актуальных праблем у галіне багаслоўя і каардынацыі навуковых распрцовак.
- Арганізацыя і правядзенне канферэнцый па актуальных пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця.
- Удзел у дабрачынных праграмах і мерапрыемствах, звязаных са святкаваннем памятных дат.
- Выдавецкая дзейнасць: сіламі выкладчыкаў і студэнтаў ВіцДС выдаюцца зборнік навуковык прац «Веснік Віцебскай духоўнай семінарыі». Выдавецтва Віцебскай духоўнай семінарыі рыхтуе да публікацыі лепшыя навуковыя работы выкладчыкаў і студэнтаў.
Сістэма навучання
У Віцебскай духоўнай семінарыі існуюць наступныя формы навучання:
- Дзённае аддзяленне(бакалаўр-спецыяліст). Тэрмін навучання — 5 гадоў.
- Аддзяленне завочнага навучання (бакалаўр-спецыяліст). Тэрмін навучання — 6 гадоў.
- Багаслоўска-педагагічнве аддзяленне (вячэрняя форма навучання). Тэрмін навучання — 2 гады.
- Місіянерскае аддзяленне (вячэрняя форма навучання). Тэрмін навучання — 2 гады.
Навучанне ў Віцебскай духоўнай семінарыі ажыццяўляецца згодна зацверджанаму вучэбнаму плану.
Студэнты завочнай формы навучання два разы на год абавязаны прыязджаць на сесіі (на тэрмін да 40 дзён).
Выпускнікі семінарыі могуць працягваць навучанне ў духоўнай акадэміі па магістэрскай праграме.
Каардынаты:
210026, Беларусь, Віцебская вобл., г. Віцебск, вул. Крылова, 7
Тэл./факс +(375) 212-37-31-59 (прыёмная), +(375)-212-36-99-92 (канцылярыя)
Сайт: www.vitds.by
Е-mail: vds-by@mail.ru