Навігатар: /

Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў з візітам прадстаяцеля Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі

22 снежня 2021
Патриарший Экзарх в лице архиепископа Иосифа поздравил всех верующих Римско-Католической Церкви в Беларуси с предстоящим праздником Рождества Христова.

top.jpg

22 снежня 2021 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні царкоўнага жыцця і выклікі сучаснага свету, якія стаяць перад хрысціянствам. Была выказана зацікаўленасць у далейшым развіцці ўзаемаадносін на аснове гістарычна складзенага вопыту пазітыўнага ўзаемадзеяння традыцыйных канфесій на тэрыторыі Рэспублікі.

Патрыяршы Экзарх ў асобе арцыбіскупа Юзафа павіншаваў усіх вернікаў Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі з надыходзячым святам Ражджаства Хрыстова.

На памяць аб сустрэчы, якая прайшла ў цёплай абстаноўцы, іерархі абмяняліся памятнымі падарункамі.

Сhurch.by