21 верасня адбудзецца прэзентацыя кнігі епіскапа Барысаўскага Веніяміна «Я гатовы ... жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка протаіерэя Іаана Васторгава»
19 верасня 2018 Книга посвящена жизни и подвигу за Христа пострадавшего протоиерея Иоанна Иоанновича Восторгова (1867-1918), который достаточно известен в среде верующего народа, но, несомненно, заслуживает большего внимания. Презентация состоится в городском Доме культуры.Кніга прысвечана жыццю і подзвігу за Хрыста пацярпелага протаіерэя Іаана Іаанавіча Васторгава (1867-1918), які досыць вядомы ў асяроддзі веруючага народа, але, несумненна, заслугоўвае большай увагі.
Вобраз гэтага свяшчэннамучаніка павінен стаць для пастыраў высокім прыкладам служэння Богу, а для ўсяго грамадства — духоўна-маральнай апорай у наш час.
У навуку ўсім нам гучаць словы айца Іаана: «Мы лепш застанемся адзінокімі са сваёю праўдай і народным сумленнем, чым, прадаўшы або зацямніўшы праўду, будзем карыстацца паблажлівай хвалой ворагаў» (IV том ПСС, с. 360).
Мерапрыемства адбудзецца 21 верасня 2018 года ў гарадскім Доме культуры (малая зала) па адрасе: г. Барысаў, пр. Рэвалюцыі, 49 у 15-00.
У праграме прэзентацыі:
- 15:00 - урачыстае адкрыццё сходу.
- Трапар свята Нараджэння Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі.
- Уступнае слова пра кнігу благачыннага I-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцеля храма Ражджаства Хрыстовага ў горадзе Барысаве протаіерэя Аляксандра Вярбілы.
- Прагляд відэафільма, прысвечанага стагоддзю мучаніцкай смерці свяшчэнніка Іаана Васторгава.
- Пра кнігу распавядае галоўны рэдактар і дырэктар выдавецтва «Чатыры чвэрці» Л. Ф. Анцух.
- Выступленне епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна.
На прэзентацыю запрашаюцца ўсе жадаючыя.