Навігатар: /

22-23 чэрвеня ў Жыровіцкай абіцелі пройдзе канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра»

13 чэрвеня 2017
По благословению митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, в Успенском Жировичском cтавропигиальном мужском монастыре 22-23 июня состоится монашеская конференция «Преподобный Феодор Студит — игумен общежительного монастыря», которую организует Синодальный отдел по делам монастырей и монашеству Белорусского Экзархата. Проведение конференции возглавит Патриарший Экзарх. Для участия в конференции со Святой Горы Афон прибудет делегация монастыря Ксенофонт во главе с игуменом монастыря архимандритом Алексием (Мандзирисом).

e6abc081c2d46ee32ff56d0b4b30b4d2.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры 22-23 чэрвеня 2017 года адбудзецца манаская канферэнцыя «Прападобны Фёдар Студзіт — ігумен кінавійнага манастыра», якую арганізуе Сінадальны аддзел па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату.

Правядзенне канферэнцыі ўзначаліць Патрыяршы Экзарх.

У форуме прымуць удзел ігумены, ігуменні і манаскія асобы беларускіх манастыроў, а таксама прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па манастырам і манаству Рускай Праваслаўнай Царквы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі са Святой Гары Афон прыбудзе дэлегацыя манастыра Ксенафонт на чале з ігуменам манастыра архімандрытам Аляксіем (Мандзірысам).

Праграма канферэнцыі >>

Даклады канферэнцыі будуць размешчаныя на сайце «Манастырскі хранограф».

Church.by