Навігатар: /

28-29 верасня ў Мінску пройдуць урачыстасці з нагоды 30-годдзя Беларускага Экзархату

26 верасня 2019
28-29 сентября по благословению Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла в городе Минске состоятся торжества по случаю 30-летия со дня образования Белорусского Экзархата Московского Патриархата. ВНИМАНИЕ: открыта аккредитация представителей СМИ на освещение торжеств.

top.jpg

28-29 верасня 2019 года па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў горадзе Мінску адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.

28 верасня ў 18:00 у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска будзе здзейснена святочнае ўсяночнае трыванне.

Цэнтральнай падзеяй урачыстасцяў стане Бажэственная літургія, якая будзе здзейснена 29 верасня а 10:00 на плошчы перад Свята-Духавым кафедральным саборам. Чакаецца, што ў богаслужэнні прымуць удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіпастыры Беларускага Экзархату і высокія госці ў архіерэйскім сане з Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

З 12:30 па 15:00 на пляцоўках перад Свята-Духавым кафедральным саборам і Духоўна-адукацыйным цэнтрам у горадзе Мінску адбудзецца канцэрт харавых калектываў і будзе разгорнута праваслаўная выстава-кірмаш.

У 18:00 у канцэртнай зале «Верхні горад» адбудуцца ўрачысты акт з нагоды юбілею, цырымонія гашэння памятнага паштовага канверта і святочны канцэрт.

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦЯЎ >> 

Church.by