Навігатар: /

Архіпастыры Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у святкаванні Дня Перамогі

10 мая 2017
В этот майский день в храмах Белорусской Православной Церкви были совершены благодарственный молебен Господу Богу за дарование победы и лития по усопшим воинам, за веру, Отечество и народ жизнь свою положившим, и всем страдальчески погибшим в годы Великой Отечественной войны. В полдень в храмах прозвучал колокольный звон.

top.jpg

9 мая 2017 года архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі.

Святочнае шэсце ў гэты дзень прайшло па вуліцах Гомеля. Сумесна з ветэранамі-пераможцамі ў шэсці прынялі ўдзел: епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, старшыня абласнога выканкама Уладзімір Дворнік, старшыня гарадскога выканкама Пётр Кірычэнка і кіраўнікі адміністрацый раёнаў горада. Падтрымаць ветэранаў падчас «Парада пераможцаў» выйшлі каля пяці тысяч гамяльчан — прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, навучальных устаноў, воінскіх падраздзяленняў, паведамляе сайт Гомельскай епархіі. 

Мітынг, прысвечаны 72-й гадавіне Вялікай Перамогі, адбыўся на мемарыяльным комплексе «Курган Славы» ў горадзе Мазыры. Памяць аб народным подзвігу сабрала разам ветэранаў, прадстаўнікоў раённай улады, праваахоўных структур, працоўных калектываў, вайсковых падраздзяленняў, грамадскіх арганізацый, устаноў аховы здароўя і адукацыі. Наведаў мітынг і епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід у суправаджэнні супрацоўнікаў епархіяльнага ўпраўлення, гаворыцца на сайте Тураўскай епархіі.

Святочную праграму ў горадзе Барысаве адкрыла рэспубліканская акцыя «Беларусь памятае» — шэсце з партрэтамі франтавікоў-вызваліцеляў, пасля чаго да помніка «Ахвярам фашызму» былі ўскладзеныя кветкі і адбыўся мітынг. Прысутных павіншаваў старшыня Барысаўскага райвыканкама Уладзімір Мірановіч, пасля чаго слова было прадастаўлена епіскапу Барысаўскаму і Мар'інагорскаму Веніяміну.

Як адзначаецца на сайте Барысаўскай епархіі, уладыка, у прыватнасці, падкрэсліў, што ў гэты дзень сэрцы нашы напоўнены і радасцю, і смуткам — мы падзяляем радасць аб Вялікай Перамозе, дзякуем Богу за мірнае неба над галавой і ў той жа час смуткуем аб тых, хто ахвяраваў у вайне сваім жыццём у імя нашай будучыні. Архіерэй нагадаў, што ў жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. Сёння, па словах епіскапа Веніяміна, для нас подзвіг — гэта самаадданая праца на карысць Айчыны і нашых блізкіх. Яго Праасвяшчэнства пажадаў, каб кожны атрымаў перамогу над сваімі недахопамі і здабыў такім чынам радасць, мір і гармонію.

Традыцыйныя ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Удзел у іх прыняў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан у суправаджэнні сакратара Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель храма свяціцеля Мікалая горада Брэста протаіерэя Пятра Рамановіча і настаяцеля храма свяціцеля Мікалая ў Брэсцкай крэпасці, старшыні епархіяльнага аддзела па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі іерэя Віталя Ханаўца, паведамляе прэс-служба Брэсцкай епархіі.

Сярод удзельнікаў шэсця да мемарыяльнага комплексу былі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, дыпламатычнага корпуса, моладзевых і грамадскіх арганізацый, навучэнцы школ, а таксама шматлікія жыхары і госці горада.

На плошчы Цырыманіялаў крэпасці былі ўскладзены кветкі і вянкі да Вечнага агню і пліт некропаля. Традыцыйна была аб'яўлена хвіліна маўчання. Са словамі віншавання да прысутных звярнуліся старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, а таксама прадстаўнік ветэранаў і вучаніца ліцэя імя А. С. Пушкіна. Упершыню ў Брэсцкай крэпасці прагучаў гімн «Бессмяротнага палка». Аўтар яго слоў — берасцеец Міхаіл Туруноўскі, а музыку напісала кампазітар з Санкт-Пецярбурга Вікторыя Бабаева.

У гэты майскі дзень у храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы былі здзейснены падзячны малебен Госпаду Богу за дараванне перамогі і ліція па спачылым воінам, якія за веру, Айчыну і народ жыццё сваё палажылі, і ўсім па-пакутніцку загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Апоўдні ў храмах прагучаў звон.

Church.by