Навігатар: /

Беларуская Праваслаўная Царква і Нацыянальная акадэмія навук абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

24 кастрычніка 2019
24 октября в Минской духовной академии состоялось заседание Координационного совета по разработке и реализации совместных программ сотрудничества между органами государственного управления и Белорусской Православной Церковью на тему: «О ходе выполнения Программы сотрудничества между Национальной академией наук Республики Беларусь и Белорусской Православной Церковью».

top.jpg

24 кастрычніка 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой на тэму: «Аб ходзе выканання праграмы супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой».

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, старшыня Каардынацыйнага савета; архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член Прэзідыума НАН Беларусі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Сергій Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы; протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Георгій Сакалоў, першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі; протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі; Аляксандр Валер'евіч Слесараў, прарэктар па навукова-багаслоўскай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі; выкладчыкі і навучэнцы духоўных навучальных устаноў Беларускай Праваслаўнай Царквы, супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, студэнты Інстытута тэалогіі БДУ.

У пачатку сустрэчы старшыня Каардынацыйнага савета Леанід Гуляка абвясціў парадак пасяджэння і сцісла распавёў аб этапах станаўлення ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і дзяржавы. Ён адзначыў, што дзейнасць Каардынацыйнага савета з'яўляецца плёнам Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой, падпісанага 12 чэрвеня 2003 года. У цяперашні час пагадненнем ахоплены ўсе 16 міністэрстваў і ўсе аблвыканкамы Рэспублікі Беларусь. Праграма супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і БПЦ была зацверджана 22 сакавіка 2004 года.

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел у сваім прывітальным слове адзначыў, што супрацоўніцтва Царквы з навуковай супольнасцю мае стратэгічнае значэнне. «Царква выступае за тое, каб аўтарытэт навукі ў нашым грамадстве заўсёды знаходзіўся на вышыні, каб праца навукоўцаў годна ацэньвалася, была акружана пашанай і павагай. Бо навуковы патэнцыял — гэта адзін са слупоў нашай Айчыны», — падкрэсліў уладыка Экзарх.

Патрыяршы Экзарх выказаў падзяку кіраўніцтву Акадэміі навук за супрацоўніцтва з Беларускай Праваслаўнай Царквой і падтрымку сумесных ініцыятыў.

З дакладам «Рэлігійная сітуацыя ў Беларусі: сацыялагічнае вымярэнне» выступіў Дзмітрый Канстанцінавіч Бязнюк, намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па навуковай рабоце, доктар сацыялагічных навук, прафесар, член Экспертнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Дзмітрый Канстанцінавіч азнаёміў прысутных з маніторынгавымі, праблемнымі і тэарэтычнымі даследаваннямі Інстытута сацыялогіі па рэлігійнай праблематыцы. Дакладчык, у прыватнасці, адзначыў высокі давер да Царквы з боку беларусаў, якое адзначаецца сацыялагічнымі службамі. Так, паводле самых розных апытанняў, Беларуская Праваслаўная Царква заўсёды ўваходзіць у лік пяці інстытутаў, якія карыстаюцца найбольшым даверам беларускага грамадства.

Дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Анатоль Аркадзьевіч Лазарэвіч выступіў з дакладам «Аб рэалізацыі праграмы супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 2013-2019 гадах», вылучыўшы ініцыятыву актывізацыі супрацоўніцтва царкоўных і свецкіх навукоўцаў у рамках сумесных даследаванняў на прынцыпах праектнага ўзаемадзеяння.

Протаіерэй Сергій Комлік прадставіў агляд гісторыі і пазначыў перспектывы ўзаемадзеяння Беларускай Праваслаўнай Царквы і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Архімандрыт Сергій (Акімаў) азнаёміў прысутных з укладам Мінскай духоўнай акадэміі ў рэалізацыю праграмы супрацоўніцтва з НАН Беларусі. Айцец Сергій асабліва адзначыў шэраг сумесных канферэнцый і круглых сталоў, якія рэгулярна арганізуюцца на працягу апошніх гадоў МінДА і НАН Беларусі. Таксама было падкрэслена, што некаторыя супрацоўнікі Акадэміі навук з'яўляюцца выкладчыкамі Мінскай духоўнай акадэміі.

Вадзім Леанідавіч Лакіза, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, у сваім выступленні адзначыў, што гістарычная і царкоўная навука як галіны гуманітарных ведаў найцяснейшым чынам судакранаюцца, паколькі маюць шэраг агульных функцый — пазнавальную, інтэлектуальна-развіваючую, выхаваўчую, светапоглядную. Дакладчык таксама распавёў пра такую форму супрацоўніцтва Царквы і навуковай супольнасці, як сумесныя намаганні па зберажэнню культурнай памяці. Так, на працягу некалькіх гадоў Інстытутам гісторыі Акадэміі навук праводзіліся раскопкі на тэрыторыі шэрагу манастыроў Беларускай Праваслаўнай Царквы: Полацкага, Куцеінскага, Лаўрышэўскага, Гродзенскага, Жыровіцкага. Гэта дазволіла істотна пашырыць веды пра падзеі гісторыі нашай Айчыны.

Аляксандр Валер'евіч Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, распавёў аб маючых адбыцца навуковых форумах, якія арганізуюцца Праваслаўнай Царквой і НАН Беларусі. Ужо 1 лістапада адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Праваслаўе ў Беларусі. ХІХ-ХХ стагоддзі». На 2020 год запланаваны навуковы форум, прысвечаны асэнсаванню ролі Жыровіцкага манастыра і Жыровіцкай іконы Божай Маці ў гісторыі і культуры Беларусі.

Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, пазначыў асноўныя вектары рабочага ўзаемадзеяння сістэмы духоўнай адукацыі БПЦ і Акадэміі навук.

Вынікі пасяджэння падвёў Леанід Паўлавіч Гуляка, старшыня Каардынацыйнага савета.

Мітрапаліт Павел пажадаў прысутным натхнення і дапамогі Божай у рэалізацыі вызначаных мэтаў.

Church.by