Навігатар: /

Адбыўся агульны сход брацтва апостала Іаана Багаслова

02 снежня 2020
1 декабря под председательством митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось общее собрание братства апостола Иоанна Богослова при Свято-Духовом кафедральном соборе.

top.jpg

1 снежня 2020 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбыўся агульны сход брацтва апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы.

На сходзе прысутнічалі клірыкі сабора, якія акармляюць брацтва: протаіерэй Уладзімір Увараў, іерэй Дзімітрый Нецвятаеў, іерэй Дыянісій Кавалёў.

Удзельнікі сходу заслухалі справаздачу аб дзейнасці брацтва за 2020 год, прынялі план дзеянняў на 2021 год, абмеркавалі шэраг актуальных для брацтва пытанняў.

Брацтва апостала Іаана Багаслова было заснавана ў 2011 годзе. Асноўныя напрамкі яго дзейнасці — сацыяльнае служэнне, дабрачыннасць, місія сярод моладзі. Пры брацтве працуюць моладзевы хор, тэатральная студыя, клуб вывучэння англійскай мовы. Старшыня брацтва — Марыя Шаплыка. Афіцыйны сайт — bratstvo.by.

Church.by