Навігатар: /

Дзень праваслаўнай моладзі адзначылі ў Мінску

13 лютага 2021
Всего в празднике приняли участие около 400 молодых людей.

top.jpg

13 лютага 2021 года па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі, адбылося свята, прысвечанае Дню праваслаўнай моладзі.

Мерапрыемства арганізавана Сінадальным аддзелам па справах моладзі БПЦ пры падтрымцы прыхода Храма-помніка ў гонар Усіх Святых горада Мінска.

Пачаўся дзень з Бажэственнай літургіі, якую здзейсніў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі іерэй Мікалай Шульмін; намеснік старшыні аддзела па справах моладзі, адказны па справах моладзі Мінскай епархіі іерэй Дзмітрый Баўкуновіч; а таксама клірыкі Мінскай епархіі, якія адказваюць за маладзёжнае служэнне на прыходах.

Богаслужэбныя спевы выканалі тры моладзевыя хоры: дзіцяча-юнацкая капэла «Адраджэнне» Усіхсвяцкага прыхода пад кіраўніцтвам Іны Алехнік, моладзевы мужчынскі хор Усіхсвяцкага прыхода пад кіраўніцтвам Антонія Навумава і маладзёжны хор Свята-Лізавецінскага манастыра (пад кіраўніцтвам Таццяны Валынец).

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

У храме маліліся прадстаўнікі ўсіх моладзевых рухаў і аб'яднанняў Мінскай епархіі, а таксама студэнты з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Маскоўскай і Мінскай духоўных акадэмій.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі ліцію па новаспачыламу Высокапраасвяшчэннаму мітрапаліту Філарэту, Ганароваму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін павіншаваў юнакоў і дзяўчат са святам і агучыў пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла да архіпастыраў, пастыраў, манахаў і ўсіх верных дзяцей Рускай Праваслаўнай Царквы з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.

Пасля святочнай трапезы адбылася ўрачыстая праграма, падрыхтаваная ўдзельнікамі моладзевага руху Усіхсвяцкай парафіі «Агіас». Завяршыліся святочныя мерапрыемствы сустрэчай мітрапаліта Веніяміна з моладдзю, на якой юнакі і дзяўчаты змаглі задаць Патрыяршаму Экзарху хвалюючыя іх пытанні.

Усяго ў свяце прынялі ўдзел каля 400 маладых людзей.

Church.by