Навігатар: /

«Еднасцю і любоўю ўратуемся». Мітрапаліт Веніямін выступіў на VI Усебеларускім народным сходзе ў Мінску

11 лютага 2021
11 февраля 2021 года во Дворце Республики в городе Минске открылось VI Всебелорусское народное собрание. Участие в форуме принял митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси.

top.jpg11 лютага 2021 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адкрыўся VI Усебеларускі народны сход. Удзел у форуме прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сходу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адзначыў, што мінулы год стаў сур'ёзным выпрабаваннем для людзей, народаў і дзяржаў, чалавецтва ў цэлым. Пандэмія каронавіруса заспела свет знянацку. Да яе наступстваў дадалося ўзмацненне палітычнай нестабільнасці ў свеце. У многіх краінах гэта прывяло да сур'ёзнай светапогляднай дэзарыентацыі. Людзі адчулі разгубленасць і страх перад будучыняй, раптам адчуўшы кволасць свайго існавання.

У адрозненне, ад іншых краін, у Беларусі не былі зачынены храмы, і людзі маюць магчымасць атрымліваць духоўную падтрымку ў перыяд выпрабаванняў, з якімі сутыкнулася наша краіна.

«Сёння, — адзначыў Патрыяршы Экзарх, — беларускае грамадства стаіць на ростанях. Нам усім трэба будзе зрабіць выбар, і гэты выбар трэба зрабіць самастойна і адказна, кіруючыся, у першую чаргу, не эмоцыямі і запалам, але цвярозым розумам і ўсведамленнем тых памылак, якія былі здзейснены. Калі мы, служыцелі Царквы і дзяржавы, усе людзі, будзем пастаянна памятаць пра сваё пакліканне і, адпаведна, служыць справе рэальнай асветы і аздараўлення душ сваіх і нашых блізкіх, асабліва маладога пакалення, гэта стане сапраўды выратавальным».

Найважнейшай задачай, якая стаіць перад удзельнікамі ўсенароднага сходу, падкрэсліў мітрапаліт Веніямін, з'яўляецца пошук надзейнага шляху да аднаўлення адзінства. «Для кожнага з нас суровым папярэджаннем гучаць словы Свяшчэннага Пісання: «...Усякае царства, раздзе́ленае само́е су́праць сябе, запусце́е; і ўсякі горад або дом, раздзе́лены сам су́праць сябе, не ўстаíць» [Мф. 12:25]. Зусім не выпадковым з'яўляецца і тое, што святы Старажытнай Русі, прападобны Сергій Раданежскі, у часы найскладанейшага выпрабавання богамудра настаўляў: «Яднаннем і любоўю выратуемся».

Разважаючы пра падзел, які ўзнік у грамадстве, Патрыяршы Экзарх падкрэсліў, што яго асноўнай прычынай з'яўляецца чалавечая недасканаласць, інакш кажучы, грахі: эгаізм, ганарыстасць, самаўпэўненасць, абыякавасць, а часта, і цынізм.

«Як ліквідаваць гэтыя перадумовы разладу? — звярнуўся да ўдзельнікаў сходу уладыка Веніямін. — Рашэнне тут адно: кожнаму з нас неабходна пачаць з сябе. Усвядоміўшы грахі, мы павінны прынесці пакаянне, дараваўшы адно аднаму, і з усёй шчырасцю імкнуцца паводле слова Псалмапеўца ўхіляцца ад ліха і рабіць дабро; шукаць міру і здабываць яго [Пс.33:15], як плод працы сваёй».

Патрыяршы Экзарх заклікаў прытрымлівацца ў жыцці настаўленню мудрага і чалавекалюбнага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), які вучыў евангельскай запаведзі: «Любіце адно аднаго – гэта самае галоўнае!» і растлумачыў, што толькі пры наяўнасці чыстай любові і шчырай павагі адно да аднаго ажыццяўляюцца ўсе добрыя намеры: «Калі мы ўсведамляем гэта і прымем як кіраўніцтва да дзеяння, тады не страшныя нам ніякія выклікі. Зыходзячы з гэтага, любыя змены, якія будуць прапаноўвацца, павінны праводзіцца мірна, праз давернае абмеркаванне і пошук агульнага рашэння, каб зберагчы тое, што было створана за апошнія дзесяцігоддзі коштам велізарных намаганняў беларускага народа.

Праваслаўная Царква заклікана служыць Богу і людзям. У гэтым яе асноўнае прызначэнне. І мы будзем імкнуцца працягваць гэта служэнне ў самых добрых традыцыях».

Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы выказаў словы павагі тым намаганням, якія прадпрымае дзяржава для пераадолення эпідэміі каронавіруса, забеспячэння ўстойлівасці эканомікі, захавання міру і спакою ў грамадстве праз дасягненне згоды і ўнутранага адзінства нашага народа.

Закранаючы праект праграмы развіцця краіны, ён адзначыў, што Беларуская Праваслаўная Царква падтрымлівае палажэнні, накіраваныя на ўмацаванне традыцыйнага інстытута сям'і, узмацненне сацыяльнай падтрымкі людзей, Захаванне і ўмацаванне традыцыйных каштоўнасцяў беларускага народа, удасканаленне духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. Мітрапаліт Веніямін падкрэсліў, што пры ўсёй значнасці задач эканамічнага росту, павышэння матэрыяльнага дабрабыту людзей, вызначальным у жыцці чалавека з'яўляецца духоўны складнік — і гэта павінна знайсці адлюстраванне ў абноўленым Асноўным Законе Рэспублікі Беларусь. А пераадолець выклікі, якія стаяць перад грамадствам, мы зможам, толькі памятаючы, што не ўсё залежыць ад чалавечай волі: «Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго» [Пс 126:1].

Сваё выступленне Патрыяршы Экзарх завяршыў словамі з малітвы да заступніцы зямлі беларускай, прападобнай Еўфрасінні Полацкай: «Няхай кожны будзе хадзіць годна ў званні сваім, у якім пакліканы былі, няхай будзе зямля наша — зямля дабра, а ўсе, хто жыве на ёй — род абраны, людзі абнаўлення».

Фота: БЕЛТА

 Church.by