Навігатар: /

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў мітрапаліта Філарэта з днём Ангела

15 снежня 2017
«Ваше многолетнее архипастырское служение на благо общества и Православной Церкви является примером высокой морали и самоотверженности», — говорится, в частности, в поздравлении. Поздравительный адрес вручила Почетному Патриаршему Экзарху Глава Администрации Президента Республики Беларусь Наталья Ивановна Кочанова.

top.jpg

14 снежня 2017 года, у дзень памяці святога праведнага Філарэта Міласцівага — дзень тэзаімянінаў Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, у Мінскае епархіяльнае ўпраўленне нанеслі візіт Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васіль Іванавіч Жарко і Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка.

Высокіх гасцей прынялі мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. На сустрэчы прысутнічаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Наталля Качанава агучыла і ўручыла мітрапаліту Філарэту віншавальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

«Ваша шматгадовае архіпастырскае служэнне на карысць грамадства і Праваслаўнай Царквы з'яўляецца прыкладам высокай маралі і самаахвярнасці. Вынікі Вашых прац па ўмацаванню хрысціянскіх традыцый, маральнаму аздараўленню грамадства з удзячнасцю ўспрыняты грамадзянамі нашай краіны», — гаворыцца, у прыватнасці, у віншаванні.

Васіль Жарко павіншаваў Высокапраасвяшчэннага ўладыку з днём Ангела ад імя Кіраўніка Урада Рэспублікі Беларусь.

Church.by