Навігатар: /

Кіраўнікі і прадстаўнікі традыцыйных канфесій Беларусі падпісалі зварот аб міры

22 снежня 2020
Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси, Апостольский нунций архиепископ Анте Йозич, председатель Мусульманского религиозного объединения в Беларуси муфтий Абу-Бекир Шабанович и главный раввин Объединения иудейских религиозных общин Дойч Шнеер Заламан в канун Рождественских и новогодних праздников подписали обращение о мире.

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч і галоўны рабін Аб'яднання іудзейскіх рэлігійных абшчын Дойч Шнеер Заламан, якія прадстаўляюць традыцыйныя канфесіі Беларусі, напярэдадні Калядных і навагодніх свят падпісалі зварот аб міры:

«Дарагія беларусы, дарагія браты і сёстры! Набліжаюцца радасныя святочныя дні, якія адзначаюцца ў нашай краіне ў духу міру, узаемапавагі і добрасуседства. Шлях да міру і згоды быў доўгім, праз нягоды і выпрабаванні. Жахі войнаў і хаос супрацьстаянняў, якія пачыналіся са спрэчак пра ісціну, пераканалі нашых продкаў, што мір на зямлі, дзе Бог вызначыў жыць разам людзям розных нацыянальнасцяў, рэлігій і поглядаў, ёсць самая галоўная задача і ўрок чалавечага жыцця. Таму нашы продкі будавалі храмы на адных вуліцах, разам абаранялі Радзіму.

Кожны з нас ведае, каб любіць Бога, трэба навучыцца любіць чалавека. У гісторыі было шмат людзей, якія сваёй дабрынёй ратавалі іншаверцаў, людзей іншых перакананняў. Наша сумесная гісторыя багатая шматлікімі прыкладамі бескарыснага ахвяравання дзеля таго, хто побач.

Адзіным для ўсіх рэлігій з'яўляецца паняцце міру і любові да бліжняга. Значыць у ўсіх нас, такіх розных, ёсць агульнае, што можа дапамагчы ўбачыць у нядобразычліўцы або варагуючым супраць нас не ворага, а бліжняга. Дабрынёй і любоўю да Бога, яднаннем сеецца мір на зямлі, але перш ён пасяляецца ў адкрытым і чыстым ад граху сэрца асобнага чалавека.

Мудрасць нашых продкаў вучыць нас жыць з малітвай да Бога, з павагай да бацькоў і старэйшых, з клопатам пра дзяцей і тых, што жывуць у нястачы, з павагай да бліжняга і любоўю да нашага агульнага дому.

Завяршаецца каляндарны год і мы звяртаем наша слова любові з перажываннем да кожнага суайчынніка і заклікаем да міру, да прабачэння і прымірэння; заклікаем забыцца крыўды і працягнуць будаваць наш агульны дом зноў і разам. Кожны народжаны па благаславенню звыш няхай будзе варты быць у ім жаданым жыхаром, суседам, сябрам, сваяком і блізкім чалавекам».

Church.by