Навігатар: /

Мітрапаліт Філарэт узнагароджаны медалём «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» I ступені

04 чэрвеня 2018
Медаль «Священномученника пресвитера Владимира Хираско» является наградой Синодального отдела религиозного образования и катехизации Белорусской Православной Церкви. Митрополит Филарет — первый человек, удостоенный этой награды.

top.jpg

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 29 верасня 2017 года заснавана ўзнагарода Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў дзвюх ступенях: медаль «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» I ступені і медаль «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» II ступені.

Медалём ганаруюцца за:

– шматгадовую працу і заслугі ў пастырскім служэнні, багаслоўскай, навуковай, адміністратыўнай і культурна-асветніцкай дзейнасці;

– адраджэнне духоўнага жыцця, катэхізатарскую і місіянерскую дзейнасць;

– шматгадовую працу на ніве рэлігійнай адукацыі ў нядзельных школах;

– умацаванне ўзаемадзеяння свецкай і царкоўнай сістэм адукацыі ў сферы духоўна-маральнага выхавання і асветы;

– шматгадовую высокую якасць духоўна-маральнага выхавання і навучання дзяцей і моладзі;

– укараненне інавацыйных распрацовак у сферу адукацыі, якія садзейнічаюць духоўна-маральнаму развіццю дзяцей і моладзі;

– дабрачыннасць у справе рэлігійнай адукацыі;

– развіццё, умацаванне, папаўненне і папулярызацыю рэлігійнай, гістарычнай і культурна-асветніцкай дзейнасці публічных бібліятэк і бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь;

– іншую працу на славу Божую ў сферы духоўнай адукацыі і катэхізацыі.

Першым чалавекам, які атрымаў гэтую высокую ўзнагароду, стаў мітрапаліт Філарэт, ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У свята Усіх святых, 3 чэрвеня, па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін урачыста ўручыў медаль «Свяшчэннамучаніка прасвітара Уладзіміра Хіраскі» I ступені Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту.

На ўручэнні прысутнічалі: іерэй Макарый Кавалёў, ключнік дамавога храма ў гонар Сабора Беларускіх святых Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Уваскрасення Славушчага ў горадзе Мінску»; іерэй Аляксій Хацееў, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, настаяцель прыхода храма праведнага Іаана Кранштацкага ў горадзе Мінску; іерэй Дзімітрый Ворса, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску; Мікалай Іванавіч Ліс, кіраўнік Метадычнага кабінета Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі.

Заслугі мітрапаліта Філарэта велізарныя. Уладыка ўнёс вялікі асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне і асвету беларускага грамадства, выхаванне ў людзях міласэрнасці і хрысціянскіх каштоўнасцяў, развіццё адносін паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і дзяржавай у сферы адукацыі.

Church.by