Навігатар: /

Мітрапаліт Павел наведаў заключны гала-канцэрт Велікоднага фестывалю ў горадзе Мінску

22 красавіка 2017
21 апреля митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, посетил заключительный гала-концерт Пасхального фестиваля в городе Минске. Концерт состоялся в Большом зале Белорусской государственной академии музыки.

top.jpg

21 красавіка 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў заключны гала-канцэрт Велікоднага фестывалю ў горадзе Мінску.

Канцэрт адбыўся ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі: старшыня Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, прадстаўнікі дзяржаўных структур і іншыя афіцыйныя асобы.

Перад пачаткам канцэрту мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім павіншаваў усіх са светлым святам Хрыстовага Уваскрасення і пажадаў творчых поспехаў арганізатарам і ўдзельнікам канцэрта.

На сцэне выступілі: студэнцкі хор пад кіраўніцтвам дацэнта Інэсы Бадзяка, студэнцкі сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Андрэя Іванова, ансамбль салістаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БДАМ пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі, прафесара Уладзіміра Перліна; вядучыя салісты Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь — народная артыстка Анастасія Масквіна і заслужаны артыст Уладзімір Громаў, а таксама іншыя прызнаныя майстры музычнага мастацтва.

Велікодны фестываль у горадзе Мінску быў праведзены ў перыяд з 18 па 21 красавіка 2017 года. Яго арганізатарам выступіла Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі сумесна з Рэспубліканскай гімназіяй-каледжам пры БДАМ, пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Па словах рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Кацярыны Дулавай, у аснове канцэпцыі Фестывалю — ідэя далучэння ў самыя важныя і радасныя для хрысціянскага свету дні Светлай сядміцы да вечных духоўных каштоўнасцяў нацыянальнага і сусветнага музычнага мастацтва.

Church.by