Навігатар: /

Мітрапаліт Павел наведаў завод кампаніі «VDS»

23 кастрычніка 2018
23 октября митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, по приглашению руководителя компании «VDS» Артюховича Александра Викторовича посетил завод и, в присутствии всех тружеников предприятия, совершил благодарственный молебен.

top.jpg

23 кастрычніка 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, па запрашэнню кіраўніка кампаніі «VDS» Арцюховіча Аляксандра Віктаравіча наведаў завод і ў прысутнасці ўсіх працаўнікоў прадпрыемства здзейсніў падзячны малебен.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і протаіерэй Уладзімір Башкіраў.

Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх прысутных з архіпастырскім словам і заклікаў Божае благаславенне на працу ўсіх работнікаў прадпрыемства.

Па заканчэнні набажэнства для ўладыкі Паўла і суправаджаючых была арганізавана экскурсія па вытворчых цэхах завода. Мітрапаліт Павел пагутарыў з работнікамі прадпрыемства і ўручыў ім абразкі Божай Маці «Жыровіцкая».

Church.by