Навігатар: /

Мітрапаліт Павел прыняў віншаванні з 65-годдзем са дня нараджэння ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

21 лютага 2017
21 февраля митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, принял поздравления с 65-летием со дня рождения от сотрудников Минской Экзархии и Минского епархиального управления.

top.jpg

21 лютага 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў віншаванні з 65-годдзем са дня нараджэння ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

З віншавальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі. Айцец Андрэй пажадаў уладыку Экзарху ад імя тых, хто сабраўся, благадатнай дапамогі Божай у служэнні Царкве, моцы душэўных і цялесных сіл, радасці ў Госпадзе і любові, якая ёсць аснова пастырскага і архіпастырскага служэння.

У віншаванні прынялі ўдзел: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і архімандрыт Нікадзім (Генералаў), прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі.

У дар мітрапаліту Паўлу былі паднесеныя святая прасфара і букет кветак.

Патрыяршаму Экзарху і ўсім прысутным было абвешчана мнагалецце.

Уладыка Экзарх сардэчна падзякаваў работнікам Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення і падаў ім архіпастырскае благаславенне. Кожнаму быў уручаны памятны падарунак. 

Church.by