Навігатар: /

Мітрапаліт Павел прыняў віншаванні з надыходзячым днём тэзаімянінаў ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

10 ліпеня 2020
10 июля, накануне дня памяти святых славных и всехвальных первоверховных апостолов Петра и Павла, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, принял поздравления с наступающим днем тезоименитства от сотрудников Минской Экзархии и Минского епархиального управления.

top.jpg

10 ліпеня 2020 года, напярэдадні дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў віншаванні з надыходзячым днём тэзаімянінаў ад супрацоўнікаў Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

Ад імя ўсіх прысутных са словамі віншавання да Патрыяршага Экзарха звярнуўся протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар упраўлення спраў Мінскай Экзархіі.

Айцец Андрэй пажадаў уладыку Паўлу малітоўнага заступніцтва святога апостала Паўла і благадатнай дапамогі Божай у адказным архіпастырскім служэнні.

У дар уладыку Экзарху быў паднесены букет белых руж.

Мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў айцу Андрэю і царкоўным працаўнікам, пажадаў усім здароўя, міру, духоўнага адзінства, падаў архіпастырскае благаславенне і ўручыў падарункі.

Па традыцыі, прысутным было абвешчана мнагалецце.

Church.by