Навігатар: /

Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды святкавання Дня Ваенна-марскога флоту Расіі

31 ліпеня 2017
30 июля 2017 года, в Неделю 8-ю по Пятидесятнице, день памяти святых отцов шести Вселенских Соборов, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, принял участие в праздничном богослужении — Божественной литургии, которое совершил Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл в ставропигиальном Кронштадтском Морском соборе в честь святителя Николая Чудотворца в Санкт-Петербурге ― главном военно-морском храме России.

top.jpg30 ліпеня 2017 года, у Нядзелю 8-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых айцоў шасці Усяленских Сабораў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у святочным богаслужэнни — Бажэственнай літургіі, якую здзейсніў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у стаўрапагіяльным Кранштацкім Марскім саборы ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ― галоўным ваенна-марскім храме Расіі.

Ва ўрачыстым богаслужэнні прынялі ўдзел члены Свяшчэннага Сінода, архіпастыры і духавенства Санкт-Пецярбургскай мітраполіі.

На Бажэственнай літургіі прысутнічалі і маліліся статс-сакратар, намеснік міністра абароны РФ М. А. Панкоў; паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе А. Дз. Бяглоў; старшыня Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбурга В. С. Макараў; кіруючы састаў ВМФ Расійскай Федэрацыі; маракі 907-га аб'яднанага вучэбнага цэнтра ВМФ Расіі.

Падчас богаслужэння ў цэнтры храма знаходзілася рака з пачэснымі мошчамі святога праведнага Фёдара, адмірала Ушакова, а таксама каўчэгі з часціцамі мошчаў святога апостала Андрэя Першазванага і свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Сhurch.by