Навігатар: /

Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды далучэння Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі да Рускай Праваслаўнай Царквы

03 лістапада 2019
Патриарший Экзарх всея Беларуси сослужил Предстоятелю Русской Церкви за Литургией в Храме Христа Спасителя, во время которой архиепископу Дубнинскому Иоанну была вручена грамота о восстановлении единства Архиепископии с Русской Православной Церковью.

top.jpg

2-4 лістапада 2019 года ў Маскве праходзяць урачыстасці з нагоды далучэння Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі да Рускай Праваслаўнай Царквы, прымеркаваныя да свята Казанскай іконы Божай Маці і Дня народнага адзінства.

28 верасня 2019 года пастырскі сход духавенства Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі большасцю галасоў прыняў рашэнне прасіць аб кананічным далучэнні да Маскоўскага Патрыярхату. Рашэнне было прынята ў кантэксце пастановы аб роспуску Архіепіскапіі, прынятай Сінодам Канстанцінопальскага Патрыярхату 27 лістапада 2018 года. 7 кастрычніка 2019 года Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў прыняць у юрысдыкцыю Маскоўскага Патрыярхату клірыкаў і прыходы Архіепіскапіі, якія выказалі такое жаданне.

Для ўдзелу ва ўрачыстасцях у сталіцу Расіі прыбыла дэлегацыя Архіепіскапіі — больш за 100 чалавек — на чале з архіепіскапам Дубнінскім Іаанам, кіраўніком Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі. У складзе дэлегацыі — нашчадкі ўдзельнікаў першай хвалі рускай эміграцыі пачатку XX стагоддзя, нашчадкі рускіх перамешчаных асоб, прадстаўнікі рускай, беларускай, украінскай, малдаўскай эміграцый апошніх дзесяцігоддзяў, а таксама прадстаўнікі народаў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы — французы, бельгійцы, галандцы, немцы, англічане, шатландцы, румыны, палякі, сербы.

2 лістапада чальцы дэлегацыі Архіепіскапіі наведалі Данскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр, Свята-Троіцкую Сергіеву Лаўру і гістарычны Маскоўскі епархіяльны дом.

3 лістапада, у Нядзелю 20-ю пасля Пяцідзесятніцы, у кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пры ўдзеле архіепіскапіі Дубнінскага Іаана і членаў дэлегацыі Архіепіскапіі ў свяшчэнным сане здзейсніў Бажэственную літургію. Урачыстае богаслужэнне завяршыла далучэнне Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі да Рускай Праваслаўнай Царквы.

Па прыбыцці ў Храм Хрыста Спасіцеля Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы пакланіўся мошчам свяціцеля Філарэта (Драздова), мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага.

За літургіяй Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсёй Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі Рускай Праваслаўнай Царквы ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Корсунскі і Заходнееўрапейскі Антоній, Патрыяршы экзарх Заходняй Еўропы, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах; архіепіскап Дубнінскі Іаан, кіраўнік Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі; архіепіскап Брусельскі і Бельгійскі Сіман; архіепіскап Гаагскі і Нідэрландскі Елісей; архіепіскап Мадрыдскі і Лісабонскі Нестар; епіскап Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Багародскі Амвросій, вікарый Патрыяршага экзарха Заходняй Еўропы; епіскап Суражскі Матфей; епіскап Паўлава-Пасадскі Фама, кіраўнік адміністрацыйнага Сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Зеленаградскі Сава, намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; протапрасвітар Анатоль Раковіч, клірык Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, ключнік Храма Хрыста Спасіцеля; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні АЗЦС МП; протаіерэй Іаан Гейт, клірык Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі; протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў, рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта; архімандрыт Філарэт (Булекаў), намеснік старшыні АЗЦС МП; протаіерэй Фёдар ван дэр Воарт, клірык Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі; архімандрыт Васіян (Змееў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Балгарскім; протаіерэй Ігар Якімчук, сакратар АЗЦС па міжправаслаўных адносінах; ігумен Феафан (Лук'янаў), загадчык Службы пратакола АЗЦС МП; клірыкі Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў і духавенства Рускай Праваслаўнай Царквы.

За Бажэственнай літургіяй маліліся члены дэлегацыі Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў.

Богаслужэнне здзяйснялася на царкоўнаславянскай, французскай, нямецкай і англійскай мовах.

На богаслужэнні прысутнічалі старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па развіццю грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў С. А. Гаўрылаў, першы намеснік старшыні Маскоўскай абласной Думы М. Ю. Чаплін, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ, часова выконваючы абавязкі кіраўніка прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі У. Р. Лягойда.

Богаслужэбныя спевы выканаў Патрыяршы хор Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент — І.Б. Талкачоў).

На тэлеканалах «Саюз» і «Спас» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.

На малым уваходзе, падчас спеваў 3-га антыфона, Свяцейшы Патрыярх Кірыл і архіепіскап Іаан перайшлі ад кафедры на салею і размясціліся на салеі насупраць царскіх варот.

Пасля заканчэння спеву 3-га антыфона протадыякан Канстанцін Барган зачытаў тэкст Патрыяршай і сінадальнай граматы аб аднаўленні адзінства Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі з Рускай Праваслаўнай Царквой.

Пасля прачытання тэксту Патрыяршай граматы протадыякан Канстанцін Барган паднёс грамату Свяцейшаму Патрыярху, які перадаў яе архіепіскапу Іаану са словамі: «Гэтая Патрыяршая і сінадальная грамата ўручаецца ў азнаменаванне ўз'яднання Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі з Рускай Праваслаўнай Царквой».

Пад спевы падзячнага трапара Спасіцелю «Удзячныя мы, недастойныя рабы твае, Госпадзі...» Свяцейшы Патрыярх Кірыл і архіепіскап Іаан перайшлі да кафедры, падняўшыся на якую Прадстаяцель Рускай Царквы абвясціў указ аб узвядзенні архіепіскапа Дубнінскага Іаана ў сан мітрапаліта (з захаваннем традыцыйнага літургічнага памінання Яго Высокапраасвяшчэнства як архіепіскапа заходнееўрапейскіх прыходаў):

«Указ яго Высокапраасвяшчэнству, Высокапраасвяшчэннейшаму Іаану, архіепіскапу Дубнінскаму, кіраўніку Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі

Зважаючы на цвёрдае стаянне ў кананічнай праўдзе і на пастырскую працу, што прывяля да аднаўлення царкоўнага адзінства з Маці — Рускай Праваслаўнай Царквой заходнееўрапейскага царкоўнага ўдзела, заснаванага ў 1921 годзе пад кіраўніцтвам мітрапаліта Яўлогія (Георгіеўскага), вы ўдастойваецеся сану мітрапаліта пры захаванні за вамі таксама традыцыйнага літургічнага памінання: «Спадара нашага, Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Дубнінскага Іаана, архіепіскапа заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі».

+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ»

Пасля зачытвання тэксту на рускай мове епіскап Зеленаградскі Сава абвясціў тэкст указу на французскай мове.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл абвясціў «Аксіёс» і ўсклаў белы клабук на архіепіскапа Іаана.

Прадстаяцель Рускай Царквы павітаў мітрапаліта Дубнінскага Іаана словамі «Хрыстос пасярод нас!», мітрапаліт Іаан адказаў: «І ёсць, і будзе!»

Затым Свяцейшы Уладыка зважаючы на працу па аднаўленню царкоўнага адзінства Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі з Рускай Праваслаўнай Царквой удастоіў клірыкаў Архіепіскапіі протапрасвітара Анатоля Раковіча і протаіерэя Іаана Гейта права нашэння Патрыяршага крыжа.

На патроенай екценні прагучалі просьбы аб еднасці Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў. Таксама на патроенай екценні былі ўзнесены прашэнні:

«Ты даў запаведзь Тваю нам любіць Цябе, Бога нашага, і бліжняга свайго, зрабі, каб падзелы, нянавісць, варажнеча, і іншыя беззаконні спыняцца, а сапраўдная любоў няхай пануе ў сэрцах нашых, молімся, Спасіцелю наш, хутка пачуй і спагадліва памілуй.

Яшчэ молімся табе Госпаду і Богу нашаму міласціва ўмацаваць вінаград, які пасадзіла і ахавала ад усіх замахаў варожых правіца Твая; і ў наступныя гады дараваць спадчыне Тваёй мір і ціхамірнасць, няхай не занепадзе і не пахіснецца Царква Руская і няхай славіцца ў ёй Трысвятое Імя Тваё, пачуй і памілуй».

Пасля патроенай екценні Свяцейшы Уладыка прачытаў малітву:

«Госпадзе Іісусе Хрысце Божа наш, Ты благадаццю Святога Духа перашкоды падзелаў скасаваў і спадобіў нас найпачэснейшае і велічнае Імя Тваё адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам славіць і супольна святых Тваіх Тайн прычашчацца; прымі гэтую ахвяру слоўную і падзяку нашу, якую табе пасільна прыносім за Твае дабрадзействы, на Царкве Рускай яўленыя.

Тваё абяцанне ўспамінаючы, што з вучнямі ва ўсе дні да сканчэння веку будзеш, і ніхто нас ад Тваёй любові адлучыць не зможа, Цябе добрага прымірыцеля нашага молім: умацуй у нас страх Твой і адзін да аднаго любоў шчырую, няхай разумеюць людзі, што мы вучні твае, якія захоўваюць любоў між сабою.

Царкву Рускую ад усялякіх падзелаў, бязладдзя і расколаў захавай, свет, цішыню і яднанне ёй даруй. Бо Ты Бог міласці і шчодрасцяў і чалавекалюбства, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом і Усевятым і Добрым і Жыватворным Тваім Духам, цяпер і заўсёды і векі вякоў. Амінь».

На памінальнай екценні былі ўзнесены малітвы аб спачыне душы незабыўнага Праасвяшчэннага мітрапаліта Яўлогія (Георгіеўскага).

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў святар Яўген Дубавец, клірык храма Нараджэння Іаана Прадцечы ў Іванаўскім горада Масквы.

Па заканчэнні Літургіі Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да ўдзельнікаў набажэнства з Першасвяціцельскім словам.

У дар Архіепіскапіі Свяцейшы Патрыярх Кірыл перадаў каўчэг з пачэснымі мошчамі свяціцеля Ціхана, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расіі, а таксама абраз навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, якія былі членамі Памеснага сабора 1917-1918 гадоў. «Вядома, што яго пастановы мелі асаблівае значэнне ў жыцці рускага царкоўнага надзелу ў Заходняй Еўропе, які ўзначальваўся удзельнікам гэтага гістарычнага сабора незабыўным мітрапалітам Яўлогіем, аб упакаенні душы якога мы разам маліліся сёння. Няхай гэтыя дары Маці-Царквы стануць знакам духоўнай пераемнасці і непарыўнай сувязі, аднаўленне якой мы ўрачыста святкуем сёння», — адзначыў Свяцейшы Уладыка.

Мітрапаліту Іаану Прадстаяцель Рускай Царквы ўручыў памятныя панагію і крыж. «Прыміце іх як сведчанне той любові, з якой Вас, ураджэнца Францыі, прыняла вялікая і сапраўды шматнацыянальная Руская Праваслаўная Царква», — сказаў Свяцейшы Патрыярх.

Мітрапаліт Дубнінскі Іаан прамовіў слова ў адказ

У дар прадстаяцелю Рускай Царквы мітрапаліт Іаан паднёс дарэвалюцыйны абраз Спасіцеля з рызніцы Аляксандра-Неўскага сабора ў Парыжы.

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл уручыў царкоўныя ўзнагароды. Указам Яго Свяцейшасці зважаючы на працу па аднаўленню адзінства Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі з Рускай Праваслаўнай Царквой благаславёных Патрыяршых грамат былі ўдастоены Патрыяршы экзарх Заходняй Еўропы мітрапаліт Корсунскі і Заходнееўрапейскі Антоній, намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі епіскап Зеленаградскі Сава і намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў протаіерэй Мікалай Балашоў.

Свяцейшы Патрыярх Кірыл звярнуўся да ўдзельнікаў богаслужэння з заключным словам, у якім адзначыў важнасць пераадолення апошняга царкоўнага падзелу, спароджанага грамадзянскімі ўзрушэннямі ў Расіі пачатку XX стагоддзя, і павіншаваў вернікаў з гэтай гістарычнай падзеяй.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by