Навігатар: /

Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды дня нараджэння Свяцейшага Патрыярха Кірыла

20 лістапада 2019
20 ноября, по завершении Божественной литургии в кафедральном соборном Храме Христа Спасителя в Москве, в Тронном зале Патриарших покоев кафедрального храма Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл принял поздравления с 50-летием со дня монашеского пострига и рукоположения в священный сан, а также с днем рождения.

top.jpg

20 лістапада 2019 года, па завяршэнні Бажэственнай ітургіі ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве, у троннай зале Патрыяршых пакояў кафедральнага храма Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыняў віншаванні з 50-годдзем з дня манаскага пострыгу і рукапалажэння ў свяшчэнны сан, а таксама з днём нараджэння.

Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы, у прыватнасці, павіншавалі: старшыня Дзяржаўнай Думы ФС РФ В. В. Валодзін; мэр Масквы С. С. Сабянін; губернатар Маскоўскай вобласці А. Ю. Вараб'ёў; першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РФ С. У. Кірыенка; упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Т. М. Маскалькова; упаўнаважаны пры Прэзідэнце РФ па правах дзіцяці А. Ю. Кузняцова; намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі В. Ю. Галадзец; міністр культуры РФ У. Р. Мядзінскі; старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па міжнародных справах Л. Э. Слуцкі; дэпутат Дзяржаўнай Думы ФС РФ, саветнік мэра г. Масквы, саветнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па пытаннях будаўніцтва У. І. Рэсін; намеснік міністра абароны РФ — начальнік Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл РФ генерал-палкоўнік А. В. Картаполаў; старшыня Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства С. В. Сцяпашын; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дз. Ф. Мезенцаў, старшыня праўлення ПАО ГМК «Нарыльскі нікель» У. А. Патанін, намеснік старшыні савета дырэктараў ПАО «ФосАгра» А. Р. Гур'еў, старшыня Апякунскага савета Фонду Андрэя Першазванага У. І. Якунін.

У Трапезных палатах Храма Хрыста Спасіцеля адбыўся прыём з нагоды святкавання дня нараджэння, 50-годдзя з дня манаскага пострыгу і рукапалажэння ў свяшчэнны сан Свяцейшага Патрыярха Кірыла.

На прыёме з віншавальнымі прамовамі выступілі: паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе І. А. Шчогалеў; губернатар Санкт-Пецярбурга А. Д. Бяглоў; старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па міжнародных справах Л. Э. Слуцкі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі .

У ліку выступоўцаў на ўрачыстым мерапрыемстве быў прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан, які, у прыватнасці, сказаў:

«Ваша Свяцейшасць!

Гасподзь заклікаў Вас «пасвіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабыў Крывёю Сваёю» (Дзеі. 20:28).

Адзначаючы Ваш юбілей — 50-годдзе ў манаскім чыне і свяшчэнным сане, мы, прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў, віншуем Вас з гэтай датай і жадаем Вам дапамогі Божай у далейшым кіраўніцтве караблём Рускай Праваслаўнай Царквы да жаданых берагоў Новага Іерусаліма.

Ваша Свяцейшасць!

Вы неслі розныя послухі — ад простага манаха-семінарыста да рэктара духоўнай акадэміі і семінарыі, моцнага ў малітве і носьбіта мудрасці вашага нябеснага заступніка, ад дыякана да Патрыярха, які мае ўжо велізарныя вопыт і з'яўляецца духоўным лідарам, паважаным не толькі ў сваёй краіне, але і ў свеце. Гэта быў доўгі і цярністы духоўны шлях, які, паводле Вашага асабістага прызнання, патрабаваў сіл і вялікай увагі.

Ваша духоўнае выхаванне пачалося з дзяцінства — у сям'і, затым у вашага царкоўнага настаўніка — выдатнага і яркага іерарха ў праваслаўным свеце незабыўнага мітрапаліта Нікадзіма. Гэта выхаванне дало вам сілу волі і сілу духу, што дазволіла Вам выстаяць супраць напору атэістычнага рэжыму. Я з'яўляюся адным з тых, хто сведчыць аб вашай смеласці казаць пра Бога і яго запаведзях і на радзіме ў савецкі час, і на міжнародных канферэнцыях, дзе сваім перакананнем і красамоўствам вы заўсёды абаранялі праўду.

У вашых выступленнях вы падкрэсліваеце, што пакліканне і адказнасць святара, тым больш архіерэя, тым больш Патрыярха — у дабравесці і навучанні абшчыны правільнай веры, вядзенні сваёй паствы шляхам духоўнага ўдасканалення, і што свяшчэнства — гэта шлях самааданнасці, самаахвярнасці. Але сапраўднае разуменне гэтых слоў прыходзіць толькі з вопытам.

Гэта вялікая адказнасць, якую вы прынялі на сябе, і ўсе, хто калі-небудзь служыў разам з вамі, сутыкаўся з вамі па адміністрацыйных пытаннях, ведаюць Вашу патрабавальнасць, перш за ўсё, да самога сябе, Ваш перфекцыянізм у любой дзейнасці, Вашу рэўнасць аб чысціні веры, ваш клопат пра дабро Царквы, якая ў вашым жыцці заўсёды на першым месцы.

Ваша адданасць Царкве Хрыстовай, Вашыя шырокія тэалагічныя веды, Ваш грамадзянскі патрыятызм і клопат аб сваім народзе — вось сакрэт Вашага жыццёвага поспеху і прыклад для пераймання тым, хто збіраецца ступіць на шлях свяшчэнства.

Няхай даруе Гасподзь Сваёй Царкве такіх лідараў, як Вы, і няхай захавае Вас на многія леты».

У слове ў адказ Свяцейшы Патрыярх Кірыл падзякаваў усім прысутным за віншаванні, малітвы і словы падтрымкі.

Па завяршэнні прыёму Прадстаяцеля павіншавалі архіерэі і духавенства, якія прыбылі на ўрачыстасці, і іншыя госці.

Ад імя кліру горада Масквы Свяцейшага Уладыку вітаў кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, першы вікарый Свяцейшага Патрыярха па г. Маскве мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, які паднёс Яго Свяцейшасці еўхарыстычны посуд, выраблены на ўзор старажытнага паціра XVII стагоддзя, які захоўваецца ў рызніцы Салавецкага манастыра. Уручаючы падарунак, мітрапаліт Дыянісій папрасіў Прадстаяцеля і надалей памінаць у Першасвяціцельскіх малітвах «маскоўскае духавенства і ўсіх жыхароў Першапрастольнага горада».

Таксама першы вікарый паведаміў, што да дня нараджэння Прадстаяцеля Рускай Царквы маскоўскае духавенства сабрала сродкі на набыццё тамографа для Цэнтральнай клінічнай бальніцы свяціцеля Аляксія. Перадача апарата лячэбнай установе запланавана на 21 лістапада.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе РусіСлужба камунікацыі АЗЦС / Church.by