Навігатар: Публікацыі /

Мітрапаліт Павел прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды 74-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

08 мая 2019

top.jpg

8 мая 2019 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 74-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Удзел у сходзе прынялі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, дзеячы навукі і культуры, прадстаўнікі традыцыйных канфесій. Урачыстае мерапрыемства наведаў і мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Да ўдзельнікаў сходу звярнуўся міністр абароны Рэспублікі Беларусь Андрэй Аляксеевіч Раўкоў. У сваёй прамове ён, у прыватнасці, адзначыў, што Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне — адна з самых яркіх і значных падзей у гісторыі чалавецтва. Гэтае свята сімвалізуе веліч і сусветна-гістарычнае значэнне подзвігу народаў, якія перамаглі фашызм.

Сход завяршыўся святочным канцэртам, у якім прынялі ўдзел не толькі вядомыя майстры сцэны, але і маладыя артысты. Канцэртная праграма выказала погляд маладога і сярэдняга пакалення, сучасных кампазітараў і выканаўцаў на падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

БелТА / Church.by