Навігатар: /

Мітрапаліт Павел здзейсніў малебен на месцы будучага будаўніцтва храма Уваскрасення Славутага з комплексам духоўна-адміністрацыйных будынкаў Мінскай Экзархіі

11 чэрвеня 2018
По окончании молебна в Синодальном зале Минского епархиального управления под председательством митрополита Павла состоялось совещание попечителей строительства.

top.jpg

11 чэрвеня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен перад пачаткам добрай справы на месцы будучага будаўніцтва храма Уваскрасення Славутага з комплексам духоўна-адміністрацыйных будынкаў Мінскай Экзархіі.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і протаіерэй Георгій Арбузаў, каардынатар будаўніцтва.

За богаслужэннем маліліся папячыцелі будаўніцтва і супрацоўнікі Мінскай Экзархіі.

Перад пачаткам малебна мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, у якім выказаў надзею на тое, што Гасподзь благаславіць узвядзенне духоўна-адміністрацыйнага цэнтра Мінскай Экзархіі і пашле Сваю ўсемагутную дапамогу ўсім, хто працуе ў гэтай добрай справе.

Па завяршэнні малебна было абвешчана мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, дабрачынцам і папячыцелям будаўніцтва, усім, хто прысутнічаў і маліўся.

Уладыка Экзарх асвяціў месца будаўніцтва і падаў усім прысутным архіпастырскае благаславенне.

Затым у Сінадальнай зале Мінскага епархіяльнага ўпраўлення пад старшынствам мітрапаліта Паўла адбылася нарада папячыцеляў будаўніцтва.

Church.by