Навігатар: /

Мітрапаліт Павел здзейсніў малебен перад пачаткам новага навучальнага года

01 верасня 2018
1 сентября митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска молебен перед началом нового учебного года.

top.jpg

1 верасня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебен перад пачаткам новага навучальнага года.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

На малебне прысутнічалі: рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі і студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі.

Перад пачаткам малебна мітрапаліт Павел звярнуўся з вітаннем да выкладчыкаў і студэнтаў.

Па заканчэнні набажэнства з прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль.

Мітрапаліт Павел сардэчна падзякаваў Андрэю Дзмітрыевічу за словы вітання.

Зважаючы на руплівую працу на ніве адукацыі і на малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў выданне Новага Запавету ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы са старажытнагрэчаскай мовы на сучасную беларускую мову першаму прарэктару БДУ Івашкевічу Алегу Анатольевічу, прарэктару па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Янушкевічу Івану Іванавічу, начальніку ўпраўлення па справах культуры БДУ Макарэвічу Уладзіміру Міхайлавічу, намесніку начальніка ўпраўлення па справах культуры БДУ Рындзе Андрэю Сяргеевічу, намесніку начальніка ўпраўлення па справах культуры БДУ Ігнатчыку Аляксандру Іванавічу.

Уладыка Павел павіншаваў усіх з пачаткам навучальнага года і заклікаў Божае благаславенне на працу навучальникаў і навучэнцаў.

Пасля малебна ўсім выкладчыкам і студэнтам былі ўручаны памятныя падарункі.

Church.by