Навігатар: /

Мітрапаліт Павел здзейсніў Велікодную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

19 красавіка 2020
19 апреля, в Неделю Святой Пасхи, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Пасхальную вечерню в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.

top.jpg

19 красавіка 2020 года, у Нядзелю Святой Пасхі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Велікодную вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў) і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па заканчэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам. Уладыка Экзарх павіншаваў вернікаў са святам Пасхі Хрыстовай і падаў архіпастырскае благаславенне.

Church.by