Мітрапаліт Павел здзейсніў пасію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 сакавіка 2018 18 марта, в канун понедельника 5-й седмицы Великого поста, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, совершил Пассию с чтением акафиста Страстям Христовым в Свято-Духовом кафедральном соборе города Минска.18 сакавіка 2018 года, напярэдадні панядзелка 5-й сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў пасію з чытаннем акафіста Страсцям Хрыстовым у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.
