Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Архіерэйскага савета Мінскай мітраполіі

10 жніўня 2017
В ходе заседания Патриарший Экзарх представил архиереям Минской митрополии сигнальный экземпляр перевода Нового Завета на белорусский язык, выполненного Библейской комиссией Белорусской Православной Церкви и изданного Издательским советом БПЦ.

top.jpg

10 жніўня 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Архірэйскага савета Мінскай мітраполіі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, галава Мінскай мітраполіі; епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Прысутнічалі таксама: архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі, і протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі, сакратар Архірэйскага савета.

Архіпастыры абмеркавалі праект пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Мінскім абласным выканаўчым камітэтам і Мінскай мітраполіяй.

Мітрапаліт Павел прадставіў прысутным сігнальны асобнік перакладу Новага Запавету на беларускую мову, выкананага Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і выдадзенага Выдавецкім саветам БПЦ. Унікальнае выданне ў бліжэйшы час будзе даступна чытачам.

Патрыяршы Экзарх выказаў падзяку епіскапу Маладзечанскаму і Стаўбцоўскаму Паўлу і ўсім, хто папрацаваў, рыхтуючы да выдання Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету на беларускай мове.

На пасяджэнні былі абмеркаваны і іншыя бягучыя пытанні жыцця Мінскай мітраполіі.

Church.by