Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

09 лістапада 2017
8 ноября под председательством митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, состоялось очередное заседание Ученого совета Минской духовной академии.

top.jpg

8 лістапада 2017 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

Савет зацвердзіў тэмы магістарскіх і кандыдацкіх работ магістрантаў і аспірантаў 1-га года навучання.

Заслухаўшы паведамленне дацэнта кафедры апалагетыкі іерэя Сергія Цімашэнкава аб дзейнасці місіянерскіх курсаў пры МінДА, члены Вучонага савета далі курсам станоўчую ацэнку і даручылі адміністрацыі прапрацаваць пытанне больш цеснай інтэграцыі курсаў у акадэмічнае жыццё.

Была зацверджана праграма Актавага дня Мінскай духоўнай акадэміі, які адбудзецца 12 лістапада.

Прарэктар па навуковай рабоце МінДА, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Аляксандр Валер'евіч Слесараў правёў кароткую прэзентацыю новых акадэмічных выданняў.

Былі разгледжаны і іншыя бягучыя пытанні жыцця Мінскай духоўнай акадэміі.

Church.by