Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў адкрыццё выстаўкі, прысвечанай стагоддзю мучаніцкага скону Царскіх страстацерпцаў

12 ліпеня 2018
12 июля митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, возглавил открытие выставки «1918 — 2018. Посвящается столетию мученической кончины Царственных страстотерпцев». Экспозиция размещена на территории храма Покрова Пресвятой Богородицы города Минска.

top.jpg

12 ліпеня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў адкрыццё выстаўкі «1918 — 2018. Прысвячаецца стагоддзю мучаніцкага скону Царскіх страстацерпцаў». Экспазіцыя размешчана на тэрыторыі храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы горада Мінска.

Патрыяршага Экзарха сустрэў настаяцель прыхода протаіерэй Віктар Белякоў. На адкрыццё выставы сабраліся святары, прыхаджане Пакроўскага храма, жыхары беларускай сталіцы, госці з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Удмуртыі, якія шануюць памяць цара-страстацерпца Мікалая Другога і яго сям'і.

Мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, прысвечаным сэнсу хрысціянскага пакутніцтва. Па словах уладыкі Экзарха, святая Царская сям'я была гатовая да мучаніцкай смерці. Імператар Мікалай Другі, імператрыца Аляксандра і іх дзеці былі глыбока веруючымі хрысціянамі і імкнуліся ва ўсіх жыццёвых абставінах дзейнічаць па запаведзям Божым. Менавіта гэта дапамагло ім годна сустрэць смерць і здабыць мучаніцкія вянцы.

У прыходскім доме Патрыяршы Экзарх цёпла пагутарыў з наведвальнікамі выставы і падаў кожнаму архіпастырскае благаславенне. Вернікі, у сваю чаргу, павіншавалі ўладыку Паўла з днём тэзаімянінаў. 

Church.by