Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў правядзенне Каляднага вечара Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра

17 студзеня 2018
Центральным событием вечера стало традиционное вручение Рождественских премий Христианского образовательного центра «За особый вклад в дело христианского просвещения и образования, ревностное служение Церкви Христовой в деле воспитания молодежи, вклад в развитие теологического образования».

top.jpg

16 студзеня 2018 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся Калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла», арганізаваны сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускім саюзам музычных дзеячаў.

Урачысты сход узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Сярод гасцей Каляднага вечара былі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, прадстаўнікі Мінскай абласной і гарадской адміністрацыі, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, рэктары ВНУ і кіраўнікі ўстаноў адукацыі горада Мінска, архіерэі і духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы.

З прывітальным словам да ўсіх звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Уладыка Экзарх, у прыватнасці, падкрэсліў важнасць адраджэння адукацыйнага працэсу, заснаванага на хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцях, пажадаў работнікам адукацыі поспехаў у іх высакароднай працы, накіраванай на служэнне людзям і Айчыне, і заклікаў благаславенне Божае на ўсіх тых, хто прысутнічаў.

Абвясціўшы адпаведны указ Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўручыў юбілейны медаль «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве» прарэктару па вучэбнай рабоце Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірыне Пятроўне Латушка.

Арганізатараў, удзельнікаў і гасцей імпрэзы віталі прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Мікалаевіч Ходзін і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (Рыма-Каталіцкая Царква).

Цэнтральнай падзеяй вечара стала традыцыйнае ўручэнне Калядных прэмій Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі». У гэтым годзе прэміі былі ўручаны ігумену Аўксенцію (Абражэю) і Ніне Мікалаеўне Захожай.

Ігумен Аўксенцій (Абражэй) — старшыня аддзела адукацыі, катэхізацыі і місіянерскай работы Тураўскай епархіі, намеснік мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Юравічы Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Узначальвае аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Тураўскай епархіі з 2014 года. У 2016 годзе скончыў навучанне ў Мінскай духоўнай акадэміі на кафедры апалагетыкі. За перыяд працы аддзела ў епархіі было адкрыта 7 рэспубліканскіх інавацыйных пляцовак у Калінкавіцкім, Ельскім і Хойніцкім раёнах; у 80% школ горада Калінкавічы выкладаюцца факультатывы па асновах праваслаўнай культуры для 1-4 і 5-9 класаў; праводзяцца штогадовыя Тураўскія адукацыйныя чытанні.

Ніна Мікалаеўна Захожая — начальнік упраўлення каардынацыі павышэння кваліфікацыі спецыялістаў выхаваўчай, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай служб ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». У 1983 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Стаж працы Ніны Мікалаеўны па спецыяльнасці ў педагагічнай галіне — 34 гады. За час працы ёю выкарыстоўваліся розныя напрамкі дзейнасці, якія спрыялі павышэнню ролі педагога, арганізацыі інфармацыйнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, а таксама павышэння статусу педагагічных работнікаў, якія ажыццяўляюць выхаваўчую практыку ў навучальных установах сталічнага рэгіёну. З 2013 года пад кіраўніцтвам Ніны Захожай арганізавана работа 17 рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральнай выхаваўчай працы ва ўстановах адукацыі горада Мінска, рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праекты з Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь і Сінадальным аддзелам па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла» іерэй Святаслаў Рагальскі сардэчна падзякаваў усім, хто аказаў падтрымку ў падрыхтоўцы і правядзенні Каляднага вечара, і выказаў надзею на развіццё традыцый хрысціянскай адукацыі і асветы.

Святочны вечар завяршыўся канцэртнай праграмай «Музычнае прынашэнне» з удзелам дзіцяча-юнацкага хору «Ладдзя» Андрэеўскага прыхода горада Мінска (мастацкі кіраўнік Любоў Шпакоўская), хору архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Панны Марыі (капельмайстар Уладзімір Неўдах), хору хлопчыкаў і юнакоў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік Павел Шэпелеў), студэнцкі хор Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік Інэса Бадзяка).

Church.by