Мітрапаліт Павел узначаліў пашыранае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі
10 мая 2019 Собравшиеся обсудили вопросы, связанные с подготовкой к празднованию 30-летия учреждения Белорусского Экзархата, которое будет отмечаться в этом году. Епархиальный совет также образовал Комиссию под руководством протоиерея Фёдора Повного для изучения ситуации, связанной с Куропатами, и выработки общецерковной позиции по этому делу.10 мая 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пашыранае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.
Удзел у пасяджэнні прынялі: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі і іншыя члены Епархіяльнага савета, а таксама благачынныя ўсіх царкоўных акруг Мінскай епархіі.
Прысутныя абмеркавалі пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да святкавання 30-годдзя ўтварэння Беларускага Экзархату, якое будзе адзначацца сёлета.
Савет разгледзеў шэраг актуальных пытанняў парафіяльнага і царкоўна-грамадскага жыцця.
Епархіяльны савет таксама ўтварыў камісію пад кіраўніцтвам протаіерэя Фёдара Поўнага для вывучэння сітуацыі, звязанай з Курапатамі, і выпрацоўкі агульнацаркоўнай пазіцыі па гэтай справе.