Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў урачыстасці ў гонар дня памяці свяціцеля Кірыла Тураўскага

11 мая 2018
11 мая, в пятницу 5-й седмицы по Пасхе, день памяти святителя Кирилла, епископа Туровского, митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, прибыл в город Туров и возглавил торжества, посвящённые дню памяти святителя Кирилла.

top.jpg

11 мая 2018 года, у пятніцу 5-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыбыў у горад Тураў і ўзначаліў ўрачыстасці.

Бажэственная літургія была здзейснена ў павільёне над падмуркам старажытнага кафедральнага сабора, які быў разбураны землетрасеннем у XIII стагоддзі.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: мітрапаліт Жытомірскі і Наваград-Валынскі Нікадзім, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, архіепіскап Гарадніцкі Аляксандр, вікарый Кіеўскай епархіі, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній.

Архіпастырам саслужылі клірыкі Тураўскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Кулеш Уладзімір Нікіціч; намеснік старшыні Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта Валатоўскі Леанід Міхайлавіч; старшыня Тураўскага гарадскога выканаўчага камітэта Мицюрыч Ігар Леанідавіч і іншыя афіцыйныя госці і прадстаўнікі раёнаў, якія ўваходзяць у кананічную тэрыторыю Тураўскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Мазыра пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Міхайлаўскага сабора горада Мазыра іерэй Анатоль Маліна.

Пасля богаслужэння ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці прайшлі да помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму і здзейснілі чын слаўлення свяціцелю Кірылу.

Да прысутных з прывітальным словам звярнуўся епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід. Пасля гэтага старшыня Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў Кулеш Уладзімір Нікіціч агучыў прывітальны адрас ад імя раённага выканаўчага камітэта.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і набожных паломнікаў са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам навучання, пасля чаго адбыўся святочны канцэрт.

Затым мітрапаліт Павел прайшоў у кафедральны сабор у гонар свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх, дзе здзейсніў чын асвячэння новапабудаванага іканастаса.

Church.by