Навігатар: /

Мітрапаліт Павел узначаліў урачысты акт з нагоды Дня праваслаўнай кнігі

08 сакавіка 2019
7 марта митрополит Минский и Заславский Павел, Патриарший Экзарх всея Беларуси, возглавил торжественный акт по случаю Дня православной книги. Праздничное мероприятие состоялось в конференц-зале Национальной библиотеки Беларуси.

top.jpg

7 сакавіка 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў урачысты акт з нагоды Дня праваслаўнай кнігі.

Святочнае мерапрыемства адбылося ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Яго арганізатарамі выступілі: Выдавецкі Савет Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Лізавецінскі жаночы манастыр у горадзе Мінску.

Для Беларусі сёлета святкаванне Дня праваслаўнай кнігі звязана з успамінам 180-годдзя Полацкага царкоўнага Сабора. У Нядзелю Перамогі Праваслаўя 12/24 лютага 1839 года ў Полацкім храме святой Сафіі адбылося прыняцце саборнага рашэння аб скасаванні Брэсцкай царкоўнай уніі і аднаўленні адзінства беларуска-літоўскіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Паводле ацэнак гісторыкаў, дзеі Полацкага сабора 1839 года спрыялі развіццю беларускай культуры і беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Тэма аднаўлення духоўнага адзінства нашага народа стала лейтматывам урачыстага акту ў Нацыянальнай бібліятэцы. Важнай часткай святкавання Дня праваслаўнай кнігі стала таксама прэзентацыя прац Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, выпушчаных выдавецтвам Маскоўскай Патрыярхіі.

У ліку гасцей на ўрачыстым акце прысутнічалі: архіерэі і духавенства Беларускай Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі, кіраўнікі мясцовых выканаўчых органаў, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, рэктары і студэнты духоўных і свецкіх вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

Перад пачаткам акта Патрыяршы Экзарх пагутарыў з прэсай, а таксама агледзеў выставу духоўнай літаратуры, разгорнутую ў фае Нацыянальнай бібліятэкі. У экспазіцыю ўвайшлі кніжныя навінкі Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі і шэрагу беларускіх праваслаўных выдавецтваў, найбуйнейшыя з якіх — Выдавецтва Беларускага Экзархату і Выдавецтва Лізавецінскага манастыра.

У вітальным слове да ўдзельнікаў урачыстага акту мітрапаліт Павел падкрэсліў веліч подзвігу айцоў Полацкага Сабора — незабыўнага мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) і яго духоўных паплечнікаў. На думку ўладыкі Экзарха, мы ўспамінаем падзеі той далёкай эпохі не для таго, каб кагосьці асудзіць, але для таго, каб атрымаць урокі з айчыннай гісторыі і ў будучыні не дапусціць паўтарэння гістарычных памылак. Полацкі Сабор з'яўляецца эпахальнай падзеяй, які паклаў канец духоўнаму падзелу беларускага народа і стаў залогам міру і згоды на нашай благаславёнай зямлі. Зараз наша задача — даражыць хрысціянскай гісторыяй нашай краіны, захоўваць мір, завешчаны нам айцамі Полацкага Сабора, і стваральнымі працамі ўмацоўваць духоўна-маральныя асновы нашага грамадства.

Мітрапаліт Павел асабліва адзначыў, што праваслаўная кніга заклікана несці святло, натхняць людзей тварыць справы дабра, любові і міласэрнасці. Усім працаўнікам на ніве кніжнай справы Патрыяршы Экзарх пажадаў моцы сіл і далейшых творчых поспехаў.

З прывітальнымі словамі да прысутных таксама звярнуліся старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі.

Асобам, якія ўнеслі значны ўклад у арганізацыю святкавання Дня праваслаўнай кнігі ў гэтым годзе, былі ўручаны памятныя падарункі.

Урачысты акт завяршыўся тэатралізаваным прадстаўленнем, прысвечаным падзеям Полацкага Сабора 1839 года. У сцэнарый увайшлі фрагменты «Запісак» — аўтабіяграфічнай працы мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).

Church.by